Вуліца Лепяшынскага (Магілёў)
Выгляд
Вуліца Лепяшынскага Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 520 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Лепяшынскага (руск.: улица Лепешинского) — вуліца ў Магілёве, у Ленінскім раёне.
Праходзіць паралельна вуліцы Будзённага. Пачынаецца ад скрыжавання з Першамайскай вуліцы як працяг Камісарыяцкага завулка, перасякае Ленінскую і Піянерскую вуліцы, завяршаецца тупіком на тэрыторыі 7-га анкалагічнага аддзялення паліятыўнага лячэння. Працягласць вуліцы складае 520 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнікла за Палявым валам, які існаваў вакол Новага горада да першай паловы XIX стагоддзя. Заходняя частка вуліцы з’яўлялася часткай Шклоўскага рынку, усходняя насіла назву 2-я Сувораўская вуліца. За савецкім часам перайменавана ў гонар расійскага рэвалюцыянера Панцеляймона Лепяшынскага, ураджэнца Магілёўшчыны.
-
Палявы вал на плане горада 1778 г., на месцы якога ўзніклі вуліцы Лепяшынскага і Будзённага.
-
Палявы вал на плане горада 1835 г., на месцы якога ўзніклі вуліцы Лепяшынскага і Будзённага.
-
Шклоўскі рынак і 2-я Сувораўская вуліца на плане горада 1918 г.
-
Вуліца Лепяшынскага на нямецкім аэрафотаздымку 23 кастрычніка 1943
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- (Першамайская вуліца, 57) — гандлёвы цэнтр «Атрыум».
- № 16 — 3-5-павярховы жылы дом (1950-я).
- № 18 (вул. Ленінская, 46) — дом Казлоўскага (пачатак XX стагоддзя).
- № 20 (вул. Ленінская, 49) — 4-павярховы жылы дом (1950-я).
- № 22 — 9-павярховы жылы дом.
- № 24 (вул. Піянерская, 29) — 4-павярховы жылы дом (1950-я).
-
Дом № 16
-
Дом № 20
-
Дом № 22
-
Дом № 24
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- Камсамольскі сквер
- (вул. Ленінская, 47) — кінатэатр «Радзіма» (1939).
- (вуліца Будзённага, 3) — 7-е анкалагічнае аддзяленне паліятыўнага лячэння.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Лепяшынскага (Магілёў)