Даўжыня цела 4,2—5,4 см, хваста да 5,2, вушэй да 4 см, маса да 10,5 г. Поўсць мяккая шаўкавістая, зверху палева-буравата-шэрая з карычневым адценнем, знізу шэра-белавата палевая. Палёт хуткі, нераўнамерны.
Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы; на Беларусі трапляецца ўсюды, нешматлікі. Аселы. Жыве пад адсталай карой, на гарышчах, за аканіцамі, у дуплах, зімой — у скляпах, падвалах, бульбяных ямах і інш.
Палюе ноччу без перапынку на невялікай вышыні па ўзлесках, лясных прасеках, у кронах дрэў паркаў і садоў, уздоўж дарог, над вадаёмамі. Знішчае лускакрылыхнасякомых, пераважна шкоднікаў сельскай і лясной гаспадаркі.