Перайсці да зместу

Вялешынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялешынскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Капыльскі раён
Уключаў 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вялешына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 24 мая 1960

Вяле́шынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялешына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капыльскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў: Аргелаўшчына, пасёлак цагельнага завода Андросаўшчына, Васілеўшчына, Вошкаты, Вялешына, Каменка, Мазалі, Мурыны, Навасады, пасёлак Навасады, Новая Кель, Скабін, пасёлак Скабін, Старая Кель.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.