Вялешына (Капыльскі сельсавет)
Выгляд
Вёска
Вялешына
|
Вяле́шына[1] (трансліт.: Vialiešyna, руск.: Велешино) — вёска ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капыльскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя засценак адносіўся да Грозаўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1933 годзе вёска ўваходзіла ў калгас «Чырвоная Беларусь», працавала кузня[2]. У 1924—1960 гадах — цэнтр Вялешынскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1909 год — 24 двары, каля 130 жыхароў
- 1917 год — 28 двароў, 148 жыхароў
- 1926 год — 34 двары, 130 жыхароў
- 1997 год — 27 двароў, 57 жыхароў
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Княжо́е Вяле́шына, Вяле́шын, м.
- ↑ Вялешына // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 592. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Новікава Г. М. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Капыл. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: Бел. навука, 2001. — С. 592. — 638 с.; іл. — ISBN 985-08-0113-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх