Перайсці да зместу

Вясковая ластаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вясковая ластаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hirundo rustica Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Міграцыі

     Круглы год
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178448
NCBI  43150
EOL  917688
FW  368986

Вясковая ластаўка, або касатка (Hirundo rustica) — маленькая пералётная птушка, якая жыве ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Адрозніваецца доўгім хвастом з глыбокім разрэзам ў форме відэльца, і выгнутымі, доўгімі вострымі крыламі.

Невялікая птушка, даўжыня цела 14,6—19,9 см, размах крылаў 31,8—34,3 см. Вага птушкі складае 17—20 г. Афарбоўка зверху сіне-чорная з металічным водбліскам, знізу бледна-бежавая. На лбе і пярэдняй часткі шыі маюцца светла-карычневыя плямы. Хвост доўгі, з глыбокім выразам пасярэдзіне. Самцы і самкі выглядаюць прыблізна аднолькава, хоць самкі часта пафарбаваныя крыху менш кантрастна, і іх хвост крыху карацейшы.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Вясковыя ластаўкі жывуць ва ўсіх біягеаграфічных рэгіёнах, за выключэннем Аўстраліі і Антарктыды. Тэрыторыя, дзе яны размнажаюцца, уключае ў сябе Паўночную Еўропу, Паўночную Амерыку, Паўночную і Цэнтральную Азію, Паўночную Афрыку, Блізкі Усход, Паўднёвы Кітай і Японію. Зімуюць яны ў Паўднёвай Амерыцы, Паўднёвай Азіі, Інданезіі і Мікранезіі.

Біятоп у гнездавы перыяд перш за ўсё — вясковыя паселішчы, радзей гарады. Адкрытыя тэрыторыі (палі, пашы, пагоркі, дарогі, сажалкі, азёры) з’яўляюцца тэрыторыямі харчавання. Пасля гнездавання насяляе вёскі і адкрытыя тэрыторыі паблізу зараснікаў трыснягу або вярбы (месцы начлегу). У Швейцарскіх Альпах даходзіць да 1775 м (гняздзіцца ў скалах), а на Каўказе разам з населенымі пунктамі, даходзіць да 2400-3000 м.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насякомымі, якіх ловіць у час палёту.

Гняздо ладзіць унутры пабудовы (часам пад мостам), пры сцяне або балцы. Яно мае выгляд 1/4 шара дыяметрам 8,5-14,0 см (часам да 20 см), прылепленага да сцяны, часам на ўнутраным парапеце. Гняздо робіць з кавалачкаў гразі, змешаных з саломай, сенам і гноем, злепленых слінай, высцілка з шэрсці, валосся і пёраў.

Яйкі

Яйкі 4-5 (часам 2-7) падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, з іржавымі або карычневымі плямкамі.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X