Вячаслаў Разумовіч
Вячаслаў Разумовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | афіцэр, палітык, партызан |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1937 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вячаслаў Разумовіч (псеўд. Хмара; каля 1886 — пасля 1937) — беларускі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нейкі Разумовіч падчас усталявання савецкай улады ў Гродне ў жніўні 1920 года быў памочнікам гродзенскага ваенкама. На «працэсе 45-ці» ў Беластоку ў маі 1923 года сцвярджалася, што В. Разумовіч быў пры бальшавіках у Гродне камендантам горада. Пасля прыходу польскіх войскаў уцёк з Гродна ў Літву. Атрымаў у верасні 1920 года паўнамоцтвы на арганізацыю ў Віленскай і Гродзенскай губернях партызанскіх атрадаў для барацьбы з палякамі. У канцы 1920 года — ад’ютант Беларускага асобнага батальёна літоўскай арміі. Пасля супрацоўнічаў з польскай дэфензівай.
З верасня 1924 года — у Празе. Спрабаваў шантажаваць літоўскі ўрад сувяззю з антыпольскім партызанскім рухам. У 1930—1937 гадах выдаў на чэшскай мове дакументальна-біяграфічную трылогію «Грымасы сусветнай вайны: Успаміны атамана партызанаў» («Grimassy světové války: Vzpominki atamana partizánů»).
Дата смерці невядомая.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Макс Шчур. Вялікі няўдачнік: Вячаслаў Хмара-Разумовіч Архівавана 13 студзеня 2013. 2008
- https://bydc.info/news/1022-gde-pokhoronen-ataman-khmara-vecheslav-razumovich Архівавана 17 кастрычніка 2020.