Перайсці да зместу

Відунас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Відунас
літ.: Vydūnas
Партрэт на банкноце 200 літаў
Партрэт на банкноце 200 літаў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Вільгельмас Сторастас
Псеўданімы Vydūnas
Дата нараджэння 22 сакавіка 1868(1868-03-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1953(1953-02-20)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці філосаф, пісьменнік, паэт
Мова твораў літоўская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Відунас (літ.: Vydūnas; псеўданім; сапраўднае імя Вільгельмас Старостас літ. Vilhelmas Storostas; 22 сакавіка 1868, вёска Ёнайчай, цяпер Шылуцкі раён Літвы - 20 лютага 1953, Дэтмольд, Германія) — літоўскі драматург, філосаф, дзеяч культуры.

Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Рагніце (цяпер Нёман). З 1888 выкладаў у школах. Ва ўніверсітэтах Германіі (Грайфсвальд, 1896-1898; Гале, 1899; Лейпцыг, 1900-1902; Берлін, 1913-1919) вывучаў літаратуру, філасофію, гісторыю мастацтва, гісторыю рэлігіі, замежныя мовы. Выкладаў у Клайпедзе ў музычнай школе. З 1892 з перапынкамі жыў у Тыльзіце (цяпер Савецк), выкладаў у сярэдняй школе англійскую і французскую мовы.

У філасофскіх і рэлігійна-містычных артыкулах і трактатах "Смерць і што далей" (1907), "Таямнічая веліч чалавека" (1907), "Жыццёвая аснова народа" (1920) развіваў эклектычнае вучэнне, заснаванае на элементах неаплатанізму, Бхагавад-гіце і тэасофскай рэцэпцыі індыйскіх рэлігійна-філасофскіх вучэнняў. Прапагандаваў вегетарыянства, якога і сам прытрымліваўся.

Зноскі

  1. а б Vydūnas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Vacys Bagdonavičius. Filosofiniai Vydūno humanizmo pagrindai. Vilnius: Mintis, 1987
  • Vacys Bagdonavičius. Vydūnas: trumpa biografija. Vilnius: Vydūno draugija, Kultūros, filosofijos ir meno institutas (Standartų sp.), 2005. 63, [1] p.: iliustr., portr. Tir. [500] egz. ISBN 9986-638-56-9