Віктар Іванавіч Ткачоў
Выгляд
Віктар Іванавіч Ткачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Віктар Іванавіч Ткачоў (1 студзеня 1941, в. Рудня[1], Гомельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1968 года — старшы архітэктар, галоўны архітэктар аддзела ў Белдзіпрахарчпраме.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак Белдзіпрахарчпрама (1970), гармалзаводы ў Брэсце, Магілёве, хлебакамбінаты ў Шаўляі (1974), Вільяндзі, камбінаты безалкагольных напояў у Іркуцку, Рызе, Ульянаўску, Саранску, комплекс інтэрнатаў санаторыя «Баравое» на возеры Нарач, рэстаўрацыя сядзібна-паркавага комплексу «Уселюб» у Гродзенскай вобласці.
Зноскі
- ↑ Магчыма Рудня Целяшоўская
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ткачев Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскай вобласці
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Прамысловыя архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Брэста
- Архітэктары Магілёва