Перайсці да зместу

Уваравіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уваравіцкі раён
Краіна
Статус Раён
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Уваравічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 17 красавіка 1962
Насельніцтва
  • 52 500 чал. (1939)
Плошча 1,0 тыс.
Вышыня
над узроўнем мора
137 м[1]

Ува́равіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1926—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы.

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Уваравічы. У склад раёна ўключана 39 сельсаветаў: Аздзелінскі, Альхоўскі, Асобінскі, Бацунскі, Блюдніцкі, Борхаўскі, Галееўскі, Глазаўскі, Задораўскі, Іванаўскі, Івольскі, Калінінскі, Кленавіцкі, Крыўскі, Лапіцкі, Ліпскі, Лугініцкі, Міхалёўскі, Новагусявіцкі, Пераходскі, Пыцькаўскі, Пянчынскі, Рагоўскі, Радзееўскі, Рудзянецкі, Рудня-Целяшоўскі, Сінічынскі, Смычкоўскі, Старабеліцкі, Старабудскі, Старагусявіцкі, Троцкі, Уваравіцкі, Хаўхлянскі, Целяшоўскі, Цярэніцкі, Чабатовіцкі, Чарнянскі, Якімаўскі. 4 жніўня 1927 года Чарнянскі сельсавет перададзены ў склад Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 38 сельсаветаў у раёне зацверджаны 21 сельсавет: Аздзелінскі, Бацунскі, Блюдніцкі, Борхаўскі, Бярвёнаўскі, Глазаўскі, Гусявіцкі, Івольскі, Калінінскі, Крыўскі, Лапіцкі, Ліпскі, Пянчынскі, Рудзянецкі, Смычкоўскі, Старабеліцкі, Троцкі, Уваравіцкі, Целяшоўскі, Цярэніцкі нацыянальны рускі, Чабатовіцкі. У 1931 годзе Троцкі сельсавет перайменаваны ў Сталінскі. У 1937 годзе Цярэніцкі нацыянальны рускі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 годзе раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Уваравічы атрымалі статус гарадскога пасёлка, Уваравіцкі сельсавет скасаваны. 24 жніўня 1950 года ўтвораны рабочы пасёлак Бальшавік. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бацунскі, Лапіцкі, Пянчынскі, Рудзянецкі сельсаветы. 6 кастрычніка 1960 года Борхаўскі сельсавет перададзены Рэчыцкаму раёну[2]. 20 снежня 1961 года Сталінскі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. 17 красавіка 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Уваравічы, Акцябрскі, Блюдніцкі, Бярвёнаўскі, Глазаўскі, Гусявіцкі, Івольскі, Калінінскі, Крывіцкі, Ліпскі, Смычкоўскі, Чабатовіцкі сельсаветы перададзены Буда-Кашалёўскаму раёну, рабочы пасёлак Бальшавік, Аздзелінскі, Старабеліцкі, Целяшоўскі, Цярэніцкі сельсаветы — Гомельскаму раёну.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).