Віктар Васільевіч Герасімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Васільевіч Герасімаў
Нараджэнне 16 студзеня 1950(1950-01-16) (74 гады)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Віктар Васільевіч Герасімаў (нар. 16 студзеня 1950, в. Вэрбы Ныжнёсірагозскага раёна Херсонскай вобласці Украінскай ССР) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Адэскі політэхнічны інстытут (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам-тэхнолагам чыгуналіцейнага цэха. Працаваў майстрам, інжынерам-канструктарам, механікам, старшым інжынерам-тэхнолагам, начальнікам тэхбюро, намеснікам начальніка цэха Бабруйскага машынабудаўнічага завода імя У. І. Леніна. Быў загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Першамайскага райкама КПБ горада Бабруйска, загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Бабруйскага гаркама КПБ, сакратаром парткама вытворчага аб’яднання «Бабруйскшына». Займаў пасады намесніка дырэктара Бабруйскага машынабудаўнічага завода імя У. І. Леніна, намесніка старшыні Бабруйскага гарвыканкама, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Бабруйскі машынабудаўнічы завод».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі