Віктар Лупасін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Лупасін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1982
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Віктар Лупасін, сапр.: Віктар Іваноў (1982, Мінск; Псеўданімы: Віктар Ываноў) — беларускі паэт і музыкант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1999—2001 вучыўся на мехмаце БДУ, з 2003 — на філалагічным факультэце БДУ, які скончыў у 2008. Быў заснавальнікам арт-панк-гурта «Засралі казарму». Цяпер удзельнік гуртоў «Краджа золата» і «Мар’янская ўпадзіна». У кастрычніку — лістападзе 2013 года намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе «Маладосць».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурнай творчасцю займаецца з 1998, да 2002 выступаў пад імем Віктар Iваноў, да 2008 — як Віктар Ываноў. Аўтар каля 400 вершаў i больш за 25 паэм, а таксама значнага аб’ёму прозы. Працуе ў розных жанрах, i як драматург, i нават як перакладчык. Больш вядомы як эпатажыст.

У выдавецтве «Галіяфы» выйшла дэбютная кніга В. Лупасіна «Асарці» (2009). Творы друкаваліся ў «Літаратура i мастацтва», «Дзеяслоў», «Беларусь сегодня», «Маладосць», «Партызан», таксама ў самвыдатаўскім друку («Ё», «Вясковыя могілкі», «Хню») i калектыўных зборніках («Літаратурны квартал», «In Вільня veritas»).

Сюжэт песні «Я — скумбрыя» будуецца на апісанні асабістых перажыванняў лірычнага героя — атлантычнай скумбрыі, які рашуча сцвярджае: «Я не лебедзь, не рак, не шчупак». Насуперак біялагічнай праўдзе аб народным характары скумбрыі ў сваёй песні Віктар стварае вобраз скумбрыі-індывідуаліста. Па ходзе апавядання слухач паглыбляецца ва ўнутраны свет скумбрыі, якая стамілася ад думак аб пачварных пацалунках маляванай губой і адчайна ірвецца да родных хваляў любае Атлантыкі. Але і там скумбрыю чакаюць новыя выпрабаванні: неверагодна прывабная і безумоўна смачная, яна становіцца прадметам палявання. Шматлікія жадаючыя пакаштаваць скумбрыю у выглядзе жэле і суфле не пакідаюць гераіне ані шанцу на спакойнае жыццё і захаванне любімага бліскучага касцюма. У выніку, скумбрыя прыходзіць да высновы, што ўласная бяспека і спакой ёй значна даражэйшыя за ўсеагульную любоў і папулярнасць.

Творы перакладаліся на балгарскую мову, былі аб’ектамі пародыі. Апавяданне «Слонікі» аналізуецца на філалагічным факультэце БДУ ў курсе найноўшай беларускай літаратуры, а санетны цыкл «Аўтамабілі СССР» з’яўляецца першым у славянскай паэзіі цыклам аўтамабільных санетаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лупасін В. СУЧБЕЛЛІТ. Margaritas ante porcos // Белорусские новости: Мнение. 2008, 15 ліст. 13:13 — Эл.рэсурс naviny.by
  • Скарапанава І. С. Канцэптуалісцкія праэкты Віктара Ыванова Архівавана 5 сакавіка 2016. // Русская и белорусская литературы на рубеже XX—XXI веков. К 70-летию кафедры русской литературы: Сб. науч. статей: В 2 ч. Ч. 2. — Минск: Ривш, 2010. С.178-184.