Віктар Пятровіч Алампіеў
Віктар Пятровіч Алампіеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 15 красавіка 1947[1] (77 гадоў) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Віктар Пятровіч Алампіеў (нар. 15 красавіка 1947) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут і Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Быў начальнікам інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Пінскага вытворчага аб’яднання верхняга трыкатажу[2].
Быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання ад Пінскай-Паўночнай акругі № 132. Быў намеснікам старшыні Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай рэформе, дасягненні эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту рэспублікі.
Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі. Сааўтар шэрагу законапраектаў, падрыхтаваных Апазіцыяй БНФ. 12 красавіка 1995 года далучыўся да галадоўкі дэпутатаў Апазіцыі БНФ.
Зноскі
- ↑ а б в г Дэпутаты незалежнасьці — Нью-Ёрк, Вільнюс: Беларускія ведамасці, 2010. — вып. 1. — С. 219. — ISBN 978-9955-578-11-6
- ↑ Нiл Гілевіч. Дзевяноста трэці год. Дзённік
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Навумчык, Зянон Пазняк. Дэпутаты незалежнасьці. — Нью-Ёрк, Вільня, Варшава: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2010. — ISBN 978-9955-578-11-6.