Перайсці да зместу

Віктар Сцяпанавіч Манахаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Сцяпанавіч Манахаў
руск.: Виктор Васильевич Монахов
Дата нараджэння 22 сакавіка 1946(1946-03-22) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Віктар Сцяпанавіч Мана́хаў (руск.: Виктор Васильевич Монахов; н. 22 сакавіка 1946, г. Орск, Арэнбургская вобласць, РСФСР) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1997, Біпрымарныя падгрупы канечных груп), прафесар (1992).

Скончыў Орскі педагагічны інстытут (1970). Працуе ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце. У 1986—1996 гг. загадчык кафедрай алгебры і геаметрыі[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

В. С. Манахаву належаць навуковыя працы па тэорыі канечных груп і тэорыі графаў. Распрацаваў методыку даследавання будовы канечных фактарызаваных груп, знайшоў дастасаванні груп Шміта да апісання класаў канечных груп.

Навуковыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • О порядках силовских подгрупп общей линейной группы // Алгебра и логика. 1978. Т. 17, № 1;
  • Конечные группы с заданными подгруппами Шмидта // Матем. заметки. 1995. Т. 18, № 5;
  • О произведении двух групп с циклическими подгруппами индекса 2 // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 3.
  • Конечные группы с полунормальными нециклическими силовскими подгруппами // Известия ГГУ, 2004, № 6. (у сааўтарстве)
  • О конечных группах с некоторыми субнор­ма­ль­ными подгрупп­ами Шмидта // Сибирский математиче­ский журнал. 2004. Том 45, № 6. (у сааўтарстве)

і інш.

Зноскі

  • Манахаў Віктар Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 64. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).