Віктар Францавіч Янушэўскі
Поўнае імя | Віктар Францавіч Янушэўскі | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 студзеня 1960[1] |
||||||||||||
Памёр |
23 чэрвеня 1992 (32 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | Абаронца | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Віктар Францавіч Янушэўскі (23 студзеня 1960, Мінск — 23 чэрвеня 1992, Берлін) — былы беларускі футбаліст, абаронца, майстар спорту СССР.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўзросце дзесяці гадоў трапіў пад кіраўніцтва Віктара Аўтушкі, у сталічны СДЮШАР. Футбольная кар’ера пачыналася ў атацы.
Вылучаўся сваім талентам ў дублі мінскага «Дынама», а ўжо ў 17 гадоў давялося дэбютаваць за асноўны склад галоўнай каманды краіны, якая тады яшчэ выступала ў першай Лізе. За Дынама гуляў на працягу 11-ці гадоў (316 матчаў і чатыры забітых гола).
З’яўляўся адным з лідараў легендарнай каманды Эдуарда Малафеева, якая ў 1982 годзе заваявала чэмпіёнскія медалі. У тым сезоне абаронца ўвайшоў у топ-5 гульцоў «Дынама» па колькасці згуляных матчаў.
У 1990-ы годы вырашае паспрабаваць свае сілы ў Еўропе, праўда ў вельмі сціплым клубе з Англіі — «Олдэршот», аўтсайдар чацвёртага дывізіёна. На туманным Альбіёне беларус згуляў усяго ў шасці матчах, пасля чаго вярнуўся ў ЦСКА, якому дапамог не толькі выйграць Кубак СССР (адзіны ў кар’еры), але і ў другі раз стаць чэмпіёнам Савецкага Саюза. Усяго ж за армейцаў абаронца згуляў у 42-х гульнях.
З распадам краіны Янушэўскі яшчэ раз адважыўся паспрабаваць сябе на легіянерскай збажыне, на гэты раз абаронца адправіўся ў Германію, у клуб пятага дывізіёна — «Тэніс Барусія», за які згуляў у 11-ці матчах.
Дасягнення
[правіць | правіць зыходнік]Па праву, можна лічыць самым тытулаваным беларускім футбалістам эпохі Савецкага Саюза. На яго рахунку залатыя медалі юнацкага чэмпіянату Еўропы (U-19) 1978 года, праз год маладзёжная зборная СССР заняла другое месца на мундыялі. Разам з мінскім «Дынама» ў 1982 годзе стаў чэмпіёнам краіны, а праз дзевяць гадоў яшчэ раз прымерыў залатыя медалі першынства Савецкага Саюза, але ўжо ў складзе маскоўскага ЦСКА. У складзе армейцаў у тым жа годзе падняў над галавой Кубак СССР[2].
Зноскі
- ↑ Viktor Yanushevskiy † // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 60 гадоў таму нарадзіўся Віктар Янушэўскі Архівавана 25 мая 2021.
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК ЦСКА Масква
- Ігракі ФК Олдэршот
- Ігракі ФК Тэніс Барусія Берлін
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай СССР па футболе