Віктар Фёдаравіч Кулеш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Фёдаравіч Кулеш
Віктар Кулеш у 2019 годзе
Віктар Кулеш у 2019 годзе
Дата нараджэння 1952
Месца нараджэння
Род дзейнасці гідрабіёлаг
Навуковая сфера заалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (2013)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (2013)
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Віктар Фёдаравіч Кулеш (1952, в. Лучнікі, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гідрабіёлаг. Доктар біялагічных навук (2013), дацэнт (1999).

Галіна навуковых інтарэсаў — біялагічныя рэсурсы, экалогія, акліматызацыя і аквакультуры прамысловых відаў ракападобных. Аўтар больш за 170 навуковых прац.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1975 па 1979 год старшы лабарант Інстытута заалогіі АН БССР, у 1979—1982 гадах — аспірант у тым жа інстытуце. З 1982 па 2000 год малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута заалогіі НАН Беларусі. Абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук у 1985 годзе.

З 2000 года — дацэнт кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. У 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Біялагічныя асновы цеплаводнай аквакультуры прамысловых ракападобных» і з таго ж года прафесар кафедры агульнай біялогіі і батанікі.

З’яўляецца Старшынёй праблемнага Савета па біялагічных навуках БДПУ. Член Савета па абароне дысертацый Д 01.32.01 пры дзяржаўным навукова-вытворчым аб’яднанні «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах»; член Савета па абароне дысертацый Д 02.01.22 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце; член Дзяржаўнага экспертнага савета № 12 «Адкрытыя конкурсы асобных праектаў навуковых даследаванняў» ДКНТ Беларусі;

Член экспертнага савета Міністэрства адукацыі па экспертызе навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў конкурсу грантаў па навуковым кірунку «Экалогія, прыродныя рэсурсы, рэсурсазберажэнне, прыродакарыстанне і абарона ад надзвычайных сітуацый».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1984) і дыпломам ВДНГ СССР (1987) за распрацоўку пытанняў аховы, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання гаспадарча-каштоўных відаў жывёл Беларусі. З’яўляецца лаўрэатам прэміі Акадэміі навук Беларусі за цыкл работ на тэму «Экалогія, акліматызацыя і развядзенне прэснаводных крэветак» (1995).

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Домашние питомцы: Насекомые. Моллюски. Земноводные. Пресмыкающиеся. Птицы. Млекопитающие / В. Ф. Кулеш. — Минск: Высшая школа, 2009.- 176с.
  • Биология культивирования промысловых видов пресноводных креветок и речных раков на теплых водах / В. Ф. Кулеш.- Москва: Новое знание, 2012.- 328 с.
  • Пресноводные креветки / Н. Н. Хмелева, Ю. Г. Гигиняк, В. Ф. Кулеш. — Москва: Агропромиздат,1988.-128 c.
  • Экология пресноводных креветок / Н. Н. Хмелева, В. Ф. Кулеш, А. В. Алехнович, Ю. Г. Гигиняк. — Минск: Беларуская навука,1997. — 254 с.

Патэнты[правіць | правіць зыходнік]

  • Спосаб вырошчвання таварнай прэснаводнай крэветкі Macrobrachium nipponense (De Haan) ва ўмеранай кліматычнай зоне
  • Спосаб атрымання пасадкавага матэрыялу доўгаппальцага рака Astacus leptodactylus Esch

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]