Віктар Фёдаравіч Ландычэнка
Віктар Фёдаравіч Ландычэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1922 |
Месца нараджэння | вёска Міхайлова (цяпер Лёзненскі раён) |
Дата смерці | 31 сакавіка 1980 (58 гадоў) |
Месца смерці | Віцебск |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1966 |
Званне | гвардыі сяржант |
Часць | 90-я гвардзейская стралковая дывізія, 43-я армія, 1-ы Прыбалтыйскі фронт |
Камандаваў | камандзір аддзялення |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Віктар Фёдаравіч Ландычэнка (12 лютага 1922 — 31 сакавіка 1980) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]В. Ф. Ландычэнка нарадзіўся ў вёсцы Міхайлова (сучасны Лёзненскі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. Беларус. Адукацыя сярэдняя, скончыў школу фабрычна-завадскога навучання № 4 ў Віцебску. Працаваў маляром на чыгуначнай станцыі горада Ташкента.
У Чырвонай арміі з 12 жніўня 1942 г. У 1943 годзе скончыў Ташкенцкае ваеннае пяхотнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на Варонежскім, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім франтах, удзельнік Курскай бітвы і вызвалення Віцебскай вобласці.
У ноч з 3 на 4 ліпеня 1944 года ў раёне горада Полацка Віцебскай вобласці Віктар Ландычэнка ў складзе групы разведчыкаў захапіў матацыкл і ўзяў у палон варожага афіцэра.
Камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты Віктар ландычэнка ў ноч на 11 жніўня 1944 года пераадолеў раку Мемель каля мястэчка Дворгале, размешчанага ў 28 кіламетрах на паўднёвым усходзе ад латвійскага горада Баўска, уварваўся ў варожую траншэю і забіў з аўтамата пяць праціўнікаў.
Загадам па 90-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 081 ад 28 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.
31 жніўня 1944 года, камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты, гвардыі сяржант Віктар Ландычэнка дзеючы з групай байцоў пранік у тыл праціўніка ў раёне населенага пункта Азаліні-Межлейшы, размешчанага ў пяцідзесяці кіламетрах на поўдзень ад латвійскага горада Огрэ, дзе яны ўзялі ў палон унтэр-афіцэра і падарвалі гранатамі тры варожыя кропкі разам з іх разлікамі.
Загадам па 4-й ударнай арміі ад 24 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.
У ноч на 18 верасня 1944 года камандзір аддзялення 92-й асобнай разведвальнай роты гвардыі сяржант Віктар Ландычэнка разам з іншымі разведчыкамі уварваўся ў населенный пункт Вецмуйжа, размешчаны ў дваццаці пяці кіламетрах у паўднёвым захадзе ад латвійскага горада Огрэ, дзе яны знішчылі кулямётны разлік, які мяшаў перамяшчэнню савецкіх пехацінцаў.
Загадам па 4-й ударнай арміі № 0606 ад 10 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях гвардыі сяржант Ландычэнка Віктар Фёдаравіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені
Да 1945 года ў арміі. У 1947—1966 гг. служыў у органах МУС у Віцебску. Член КПСС з 1953 года.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 сакавіка 1967 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання Ландычэнка Віктар Фёдаравіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы. Але ордэн ветэрану быў уручаны толькі праз два гады, у 1967 годзе.
Пасля выхаду ў адстаўку працаваў слесарам на Віцебскім заводзе тэхналагічнага абсталявання. Памер 31 сакавіка 1980 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]В. Ф. Ландычэнка ўзнагароджаны ордэнамі Славы трох ступеняў, медалямі (сярод іх медаль «За адвагу»).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андреев Г. И., Вакуров И. Д. Солдатская слава. М., 1976. Кн. 4.
- Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. Минск, 1970.
- Долготович Б. Д. кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0246-6.
- Навечнов в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Полный Кавалер ордена Славы Ландыченко Виктор Фёдорович // Герои Страны (руск.)
- Полные кавалеры ордена Славы белорусы и уроженцы Белоруссии(недаступная спасылка) (руск.)
- Защищать спокойствие людей (руск.)
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы I ступені
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Кавалеры ордэна Славы II ступені
- Кавалеры ордэна Славы III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны