Вілендорф-касцёнкаўская культура
Вілендорф-касцёнкаўская культура |
---|
Вілендорф-касцёнкаўская культура, Касцёнкаўска-вілендорфская культура, Касцёнкаўска-вілендорфская агульнасць культур (англ.: Kostenki-Willendorf culture) — археалагічны комплекс лакальных культур позняга палеаліту Цэнтральнай Еўропы і Рускай раўніны.
Яе разглядаюць як частку усходняга гравета.
Навукова датуецца 30 000 (пачатак у Аўстрыі і Маравіі) — 20 000 гадоў да н. э.
Агульнасць культур Маравіі, Польшчы, даліны рэк Прыпяць, Дзясна, верхняга Дняпра, Дона. Склалася ў выніку руху плямёнаў з Маравіі ўздоўж далін Віслы, Прыпяці, Дзясны да Дона следам за мігруючымі жывёламі. Рух жывёл быў выкліканы рэзкім пацяпленнем.
Характэрны від мастацтва, які адрознівае культуру ад іншых — фігуры Венер. Найбольш вядомая — Вілендорфская Венера (датаваная 30 000-27 000 гадоў да н. э.) з Ніжняй Аўстрыі, была выраблена не з мясцовага крэменю. Гэта паказвае на міграцыю плямёнаў культуры з іншай тэрыторыі. Як лічаць, была статуэткай багіні Зямлі.
На тэрыторыі Расіі ў даліне Дона існавала мясцовая культура, частка Вілендорф-касцёнкаўскай культуры — Касцёнкаўска-аўдзееўская культура .
Асноўныя помнікі: стаянкі Вілендорф, Касцёнкаўскі комплекс стаянак .
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- MORAVSKÝ GRAVETTIEN-PAVLOVIEN a wilendorf-kostěnkien Архівавана 4 сакавіка 2016.