Перайсці да зместу

Вільгельм Бадэнскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгельм Бадэнскі
Wilhelm von Baden
Прынц Вільгельм фон Бадэн (мініяцюра)
Прынц Вільгельм фон Бадэн (мініяцюра)
Дата нараджэння 18 снежня 1829(1829-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1897(1897-04-27) (67 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Вялікае герцагства Бадэн
 Германская імперыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык, ваенны, ваенны
Бацька Леапольд Бадэнскі
Маці Сафія Шведская
Жонка Марыя Максіміліянаўна Лейхтэнбергская
Дзеці Сафія Марыя, Максіміліян
Узнагароды
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Цэрынгенскага льва
Ордэн Цэрынгенскага льва
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людвіг Вільгельм Аўгуст Бадэнскі (ням.: Prinz Ludwig Wilhelm August von Baden; 18 снежня 1829, Карлсруэ — 27 красавіка 1897, Карлсруэ) — прынц Бадэна, пруска-бадэнскі палітык і генерал пяхоты.

Быў трэцім сынам вялікага князя Леапольда Бадэнскага (1790—1852) і прынцэсы Сафіі Шведскай (1801—1865), дачкі зрынутага шведскага караля Густава IV Адольфа.

У 1849 годзе паступіў на службу ў прускі першы Гвардзейскі пяхотны полк у якасці старшага лейтэнанта. Перайшоў у 1856 годзе ў артылерыйскую гвардыю, як маёр артылерыі. Даслужыўся да генерал-маёра і камандзіра артылерыйскай брыгады. Сышоў у адстаўку ў 1863 годзе са службы ў прускай арміі, і пабраўся шлюбам з княгіняй Марыяй Лейхтэнбергскай у Санкт-Пецярбургу.

Ён быў членам масонскага ложа «Уранія да неўміручасці», у Берліне, і ганаровым членам ложа «Карл да згоды», у Мангейме.

Ваенная кар'ера

[правіць | правіць зыходнік]

На Аўстра-пруска-італьянскай вайне паміж Прусіяй і Аўстрыйскай імперыяй у 1866 годзе прыняў галоўнае камандаванне 8-м федэральным корпусам Бадэнскай арміі, якая ваявала на баку Германскага саюза. Апаненты вінавацілі яго ў тым, што ён павінен панесці адказнасць за няўдалы паход і правал кампаніі з-за свайго празмерна асцярожнага кіраўніцтва. На Франка-прускай вайне вайне 1870—1871 камандаваў 1-й Бадэнскай брыгадай корпуса Вердэра. Быў цяжка паранены каля Нюі-Сен-Жоржа.

Быў жанаты з ўнучкай імператара Мікалая I, найяснейшай княгіні Марыі Максіміліянаўне Раманаўскай, герцагіні Лейхтэнбергскай, якая пасля замужжа стала прынцэсай Бадэнскай, дачцэ герцага Максіміліяна Лейхтэнбергскага (1817—1852) і вялікай княгіні Марыі Мікалаеўны. Муж і жонка былі далёкімі сваякамі, маючы агульнага продка — ландграфа Гесэн-Дармштацкага Людвіга VIII. Цырымонія шлюбу адбылася 11 лютага 1863 года. У шлюбе нарадзілася двое дзяцей:

Зноскі

  • Bernhard von Poten: Wilhelm (Prinz von Baden). In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 42, Duncker & Humblot, Leipzig 1897, S. 701—703. (ням.)