Максіміліян Бадэнскі
Максіміліян Бадэнскі ням.: Maximilian von Baden | |
![]() | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасць | палітык |
Веравызнанне | пратэстанцтва |
Нараджэнне | 10 ліпеня 1867[1][2][…] |
Смерць | 6 лістапада 1929[1][2][…] (62 гады) |
Дынастыя | Цэрынгены[d] |
Бацька | Вільгельм Бадэнскі |
Маці | Princess Maria Maximilianovna of Leuchtenberg[d] |
Жонка | Princess Marie Louise of Hanover[d] |
Дзеці | Princess Marie Alexandra of Baden[d] і Berthold, Margrave of Baden[d] |
Ваенная служба | |
Званне | генерал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
Максіміліян Аляксандр Фрыдрых Вільгельм, прынц Бадэнскі (ням.: Maximilian Alexander Friedrich Wilhelm Prinz von Baden; 10 ліпеня 1867, Бадэн-Бадэн — 6 лістапада 1929, Констанц) — нямецкі палітык і ваенны дзеяч, апошні канцлер Германскай імперыі (з 3 кастрычніка па 9 лістапада 1918 года). Абвясціў пра адрачэнне Вільгельма II і пакінуў сваю пасаду, перадаўшы паўнамоцтвы Фрыдрыху Эберту. Яго імем названы палац прынца Макса ў Карлсруэ.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і прынца Вільгельма Бадэнскага і Марыі, князёўны Раманаўскай і герцагіні Лейхтэнбергскай (з роду Багарнэ). Унук вялікага герцага Леапольда Бадэнскага, прынцэсы Сафіі Шведскай, герцага Максіміліяна Лейхтэнбергскага і вялікай княгіні Марыі Мікалаеўны.
У ліпені 1900 года Максіміліян ажаніўся з Марыяй Луізай, прынцэсай Гановерскай (1879—1948), дачкой Эрнста Аўгуста II Гановерскага. У іх нарадзіліся двое дзяцей:
- Марыя Аляксандра (1902—1944), замужам за прынцам Вольфгангам Морыцам Гесэн-Касельскім (1896—1989);
- Бертольд (1906—1963).
Прытрымліваўся ліберальных поглядаў і да, і падчас Першай сусветнай вайны. Увосень 1918 года Максіміліян быў прызначаны канцлерам Германіі, каб дамовіцца аб перамір’і з саюзнікамі і захаваць манархію. Сфарміраваў урад, які ўпершыню ўключаў прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў: Фрыдрыха Эберта і Філіпа Шэйдэмана. 1 лістапада 1918 года ён застудзіўся. «Празмерная доза снатворнага, — пісаў Дэвід Лойд Джордж, — пагрузіла яго ў забыццё на 36 вырашальных гадзін з 1 па 3 лістапада. Калі ён прачнуўся, апынулася, што апошнія саюзнікі Германіі — Турцыя і Аўстра-Венгрыя — ужо выйшлі з вайны. А беспарадкі, якія распальваліся бальшавіцкімі агітатарамі, успыхнулі па ўсёй Германіі»[6]. Высілкі дыпламатаў забяспечыць перамір’е былі перапынены ўспышкай рэвалюцыі ў Германіі ў першыя дні лістапада. Максіміліян, разумеючы, што кайзер не зможа захаваць трон, пераконваў яго адрачыся своечасова, каб прадухіліць грамадзянскую вайну. Вільгельм II адпрэчыў гэту прапанову і загадаў генералам рыхтавацца да паходу на Берлін. Аднак генералы запярэчылі, што армія не падпарадкуецца такому загаду. Кайзер вагаўся; не чакаючы фармальнага акту, Максіміліян Бадэнскі абвясціў у Берліне пра адрачэнне Вільгельма і пра сваю адстаўку. Адразу ж пасля гэтага Шэйдэман абвясціў стварэнне Веймарскай рэспублікі.
Максіміліян Бадэнскі адышоў ад палітычных спраў. Пасля смерці свайго стрыечнага брата, апошняга кіруючага манарха Бадэна — вялікага герцага Фрыдрыха II, у 1928 годзе ўзначаліў бадэнскі вялікагерцагскі дом. Памёр у Залеме 6 лістапада 1929 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118732137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. Maximilian Alexander Friedrich Wilhelm Prinz von Baden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Maximilian von Baden // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118732137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118732137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Ллойд Джордж Д. Военные мемуары. М., 1938 г. Т. 6. с. 145
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Максіміліян Бадэнскі
Папярэднік: Георг фон Гертлінг |
Рэйхсканцлер Германіі 3 кастрычніка 1918—9 лістапада 1918 |
Пераемнік: Фрыдрых Эберт |
Папярэднік: Фрыдрых II |
Кіраўнік кіруючага дому Бадэна 1928—1929 |
Пераемнік: Бертольд |
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Памерлі 6 лістапада
- Памерлі ў 1929 годзе
- Дынастыя Цэрынгенаў
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Князя Данііла I
- Кавалеры ордэна Жалезны крыж
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Кавалеры ордэна «Святы Аляксандр»
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Узнагароджаныя ордэнам Цэрынгенскага льва
- Кавалеры ордэна Вюртэмбергскай кароны
- Кавалеры ордэна Святога Губерта
- Асобы
- Нарадзіліся ў Бадэн-Бадэне
- Памерлі ў Констанцы
- Кіраўнікі ўрада Прусіі
- Міністры замежных спраў Прусіі
- Рэйхсканцлеры Германіі