Вірыдзіс Вісконці
Вірыдзіс Вісконці | |
---|---|
італ.: Verde Visconti | |
Род дзейнасці | арыстакратка |
Дата нараджэння | 1352[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1414 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Бернабо Вісконці[d] |
Маці | Беатрычэ дэла Скала[d] |
Муж | Леапольд III |
Дзеці | Вільгельм, Леапольд IV, Эрнст, Фрыдрых IV, Катарына |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вердэ ці Вірыдзіс Вісконці (1352, Мілан — да 11 сакавіка 1414) — прадстаўніца дому Вісконці, дачка міланскага кіраўніка Бернабо Вісконці і Беатрычэ Рэджыны, дачкі Масціна II дэла Скала.
У 1365 бацька выдаў Вердэ за герцага Аўстрыі Леапольда III з дынастыі Габсбургаў, заснавальніка леапальдзінскай лініі. У той час Вісконці патрабавалася дапамога Габсбургаў у барацьбе з Карарэзі за кантроль над Фельтрэ і Белуна. Пасаг быў прызначана ў памеры ста тысяч флорынаў. Вясельныя ўрачыстасці праходзілі ў палацы Бернабо каля царквы Сан-Джавані-ін-Конка.
Пасля заключэння шлюбу стала герцагіняй Аўстрыі, Штырыі і Карынтыі, графіняй Ціроля. У шлюбе нарадзіліся:
- Вільгельм (1370—1406), герцаг Аўстрыі
- Леапольд IV (1371—1411), герцаг Аўстрыі
- Эрнст (1377—1424), герцаг Аўстрыі
- Фрыдрых IV (1382—1439), герцаг Аўстрыі
- Лізавета (1378—1392)
- Катарына (нар. 1385), абатыса манастыра Св. Клары ў Вене.
Заўдавела ў 1386 годзе, і іх старэйшы сын Вільгельм стаў герцагам Аўстрыі. Па некаторых звестках, пахавана ў царкве сяла Сцічна ў Славеніі. З яе бібліятэкі паходзіць багата ўпрыгожаны мініяцюрамі манускрыпт медыцынскага трактата Tacuinum Sanitatis.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Viridis Visconti // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lexikon der Geschichte. Gütersloh / München 1998, ISBN 3-572-01285-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вірыдзіс Вісконці