Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў
Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў, Цэнтральны архіў старажытных актавых кніг Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Існаваў у 1862—1903 у Віцебску. Створаны ў верасні 1862 паводле ўказа Сената Расійскай Імперыі «Аб заснаванні ў Кіеве, Віцебску і Вільні цэнтральных архіваў для актавых кніг Заходніх губерняў» з мэтай захавання важных у археалагічных адносінах дакументаў, якія складаюць «адзіныя і сваім родзе матэрыялы для айчыннай гісторыі і старажытных дваранскіх родаў», які быў падпісаны 2 красавіка 1852 Мікалаем I[1].
Знаходзіўся ў распараджэнні Міністэрства ўнутраных спраў Расійкай Імперыі , і для яго спачатку нават не знайшлося належнага памяшкання, пакуль пад яго сховішча быў прыстасаваны былы каталіцкі («фарны») касцёл, дзе размяшчаліся архівы губернскага праўлення і канцылярыі генерал-губернатара[2]. З 1896 быў падпарадкаваны Міністэрству народнай асветы з падпарадкаваннем апекуну Віленскай навучальнай акругі. «Архіў размяшчаецца ў казённым будынку, ад жылых памяшканняў знаходзіцца на адлегласці 5 сажаняў, ад пажара і паводкі будынак у бяспецы. Сырасць маецца, і яна залежыць ад спосабу пабудовы будынку, які меў першапачаткова зусім іншае прызначэнне... Памяшканне са зводамі, падлогі ў двух аддзяленнях драўляныя, пячэй тры, дастаткова светла; у вокнах жалезныя краты, а ў некаторых - нутранаыя жалезныя аканіцы», — пісаў першы архіварыус А. М. Сазонаў[3]. Апошні архіварыус Дз. І. Даўгяла, у цэлым пацвярджаючы інфармацыю Сазонава, некалькі канкрэтызаваў парадак размяшчэння архіва: «Архіў займае каменны будынак, былы рымска-каталіцкі прыходскі касцёл, і складаецца з 4-х пакояў: 3 уласна пад архівам у 2-м паверсе і 1 у ніжнім — для канцылярыі... Памяшканне светлае і сухое, ад пажара бяспечнае. Формы рукапісаў — in folio, кнігі, пераплеценыя часткай у скуру, а ў большасці — у малескін»[4].
У лістападзе 1864 г. А. М. Сазонаў склаў вопіс архіва, згодна з якім налічвалася 1520 кніг (956 па Віцебскай і 564 — па Магілёўскай губерні). Паводле вопіса 1865 г., архіў налічваў ужо 1745 кніг за 1560—1803 гг., што паступілі з павятовых судоў (688 кн.), палаты грамадзянскага суда (152 кн.), магістратаў Віцебскай губерні (108 кн.); адпаведна па Магілёўскай губерні — з павятовых судоў (551 кн.), магістратаў (246 кн.)[5]. Усяго, у «Общей перечневой описе актовыхъ книгъ судебныхъ мҍстъ Витебской и Могилевской губерній, хранящихся въ центральномъ архивҍ въ Витебскҍ», увайшлі 1823 кнігі, якія ўключалі каля 300 тыс. дакументаў[6].
Разабраўшы, сістэмазаваўшы і адрэстаўраваўшы кнігі, што паступілі на захаванне (многія з якіх, у прыватнасці аршанскія, у сувязі з перавозам у 1812 у Вялікія Лукі, прадстаўлялі дастаткова сумнае відовішча), супрацоўнікі архіва пачалі працаваць з дакументамі, папярэдне М. І. Гарбачэўскім і выдадзены ў 1872 у Вільні) і вышэй узгаданага пераліковага вопісу, які меў выключна інвентарны характар. Яны не змяшчалі звестак ні аб складзе, ні аб змесце ўключаных у кнігі актаў[7]. У 1896—1899 у архіве былі складзены імянныя паказальнікі па матэрыялах актавых кніш Гарадоцкага, Дынабургскага і Невельскага судоў, аднак агульнага імяннога паказальніка так і не было складзена[8].
З 1871 да 1906 архіў, нягледзячы на ўсе складанасці арганізацыйнага і фінансавага характару, выдаў 32 выпускі «Историко-юридические материалы».
У пачатку 1890-х гадоў у сувязі з працай спецыяльнай камісіі, устаноўленай пры Міністэрстве народнай асветы для абмеркавання пытання аб мерапрыемствах па больш эфектыўнай дзейнасці цэнтральных архіваў у «заходніх губернях», былі зроблены спробы рэарганізацыі архіва. 19 лістапада 1893 на адрас віцебскага губернатара В. М. Далгарукава быў накіраваны ліст Дэпартамента агульных спраў МУС, у якім адзначалася выключнае становішча архіва, што мае агульнае прызначэнне і арганізацыю з Віленскім і Кіеўскім. «Апрача таго, — пісалася ў лісце, — архіў гэты змяшчаецца ў такім горадзе, дзе немагчыма спадзявацца дастатковай колькасці асоб, якія цікавяцца гістарычнымі пошукамі, і выклікае пры існаванні Цэнтральнага ж архіва ў Вільні марнае раздрабленне матэрыялаў, якія тычацца гісторыі Паўночна-Заходняга краю»[9].
Далей аўтар ліста інфармаваў губернатра аб рашэнні аб'яднаць віцебскі і віленскі архівы з перадачай першага ў распараджэнне Міністэрства народнай асветы. Супраць такога рашэння катэгарычна выказваўся архіварыус М. Л. Вяроўкін. Ён меркаваў, што зз аб'яднаннемдвух архіваў «віцебскія акты апынуцца на заднім плане, чарга да іх дойдзе хіба што ў аддаленай будучыні»[10]. «Апрача таго, — пісаў ён у лісце ў Дэпартамент, — з перамяшчэннем архіва ў аддаленую Вільню ўзнікае немалая цяжкасць і з адміністрацыйнага пункту гледжання, таму як з'явіцца цяжкасць у своечасовым навядзенні рознага роду даведак, якія часта маюць надзённы інтарэс...»[11]. Відавочна, разважанні архіварыуса былі прыняты пад увагу пры вырашэнні пытання аб лёсе архіва. Зацверджанае 22 студзеня 1896 рашэнне Дзяржаўнага Савета мела паліялітыўны характар: архіў захоўваў самастойнасць, але перадаваўся пад нагляд МУС з ранейшым фінансаваннем[12].
24 лютага 1896 па загаду віцебскага губернатара У. А. Левашоў для перадачы архіва ў распараджэнне Міністэрства народнай асветы была створана спецыяльная камісія пад старшынствам памочніка інспектара Віцебскай духоўнай семінарыі, кандыдата багаслоўя Дз. І. Даўгяла. У яе ўвайшлі таксама сакратар губернскага статыстычнага камітэта С. Г. Гарскі і рэдактар «губернских ведомостей» І. І. Пілін. Часова выконваючы абавязкі архіварыуса быў прызначаны выкладчык Віцебскай мужчынскай гімназіі, стацкі саветнік А. П. Сапуноў. Нягледзячы на непрацягласць знаходжання на пасадзе архіварыуса, з яго імем звязаны правядзенне рэстаўрацыі актавых кніг, прадухіленне выяўленых камісіяй недахопаў у арганізацыі іх захаванасці і выкарыстання[13].
Найбольш эфектыўны перыяд у дзейнасці архіва звязаны з архіварыусам Дз. І. Даўгялы. З яго прыходам істотным чынам змяніўся характар серыйнага дакументальнага выдання. Цяпер арганізацыя працы па падрыхтоўцы выдання рабілася па аналогіі з Віленскай археаграфічнай камісіяй, дзе пералік прапанаваных да апублікавання дакументаў праглядаўся і зацвярджаўся папячыцелем навучальнай акругі.
Пасля скасавання дакументы архіва перададзены ў Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў, у 1915 у сувязі з Першай сусветнай вайной большая частка дакументаў эвакуіравана. Частка ацалелых матэрыялаў зберагаецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі
Архіварыусы
[правіць | правіць зыходнік]- А. М. Сазонаў верасень 1862—1886;
- М. Л. Вяроўкін 1886—1896
- А. П. Сапуноў 1896—1897
- Дз. І. Даўгяла 1 чэрвеня 1897—1906
Зноскі
- ↑ Сборник материалов относящихся до архивной части в России / Русское историческое общество. Т. 1. — Пг.: Типография Министерства земледелия, 1916. — 710 с. — С. 120—121.
- ↑ Шумейка, М. Ф. Папярэднікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі... — С. 10
- ↑ Самошенко, В. Н. Исторические архивы дореволюционной России: Учеб. пособие / Московский государственный историко-архивный институт. — М.: МГИАИ, 1986. — 246 с. — С. 191.
- ↑ Самоквасов, Д. Я. Архивное дело в России, 1852―1902: [в 2 кн.] / управляющий Архивом Д. Я. Самоквасов; Московский архив Министерства юстиции. Кн. 2: Прошедшая , настоящая и будущая постановка архивного дела в России. — М.: Товарищество типографии А. И. Мамонтова, 1902. — [337] с. разд. паг. — С. 86.
- ↑ Шумейка, М. Ф. Папярэднікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі... — С. 12. Са спасылкай: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей — НАРБ). Ф. 2790. Воп. 1. Спр. 4. Л. 7—7 адв.
- ↑ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией архивариуса сего архива Созонова (далей — ИЮМ): [в 32 вып.]. Вып. 1: [Приходо-расходные книги г. Могилева за 1679―1681 гг.; Акты, извлеченные из книг Витебского земского суда за 1593—1626 гг.]. — Витебск: Типография Губернского правления, 1871. — LV, 374, [3] с. — С. XIII—LII.
- ↑ Шумейка, М. Ф. Папярэднікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі... — С. 12.
- ↑ Самошенко, В. Н. Исторические архивы дореволюционной России... — С. 197—198.
- ↑ Шумейка, М. Ф. Папярэднікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі... — С. 13—14. Са спасылкай: НАРБ. Ф. 1430. Воп. 1. Спр. 41 377. Л. 1—2
- ↑ Шумейка, М. Ф. Папярэднікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі... — С. 14. Са спасылкай: НАРБ. Ф. 1430. Воп. 1. Спр. 41 377. Л. 10 адв.
- ↑ Тамсама. — С. Л. 8.
- ↑ Сборник материалов относящихся до архивной части в России / Русское историческое общество. Т. 2. — Пг.: Типография Министерства земледелия, 1916. — IX, 456 с. — С. 211; Шумейка, М. Ф. Папярэднікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі... — С. 14. Са спасылкай: НАРБ. Ф. 1430. Воп. 1. Спр. 41 377. Л. 14—15.
- ↑ Падліпскі, А. М. Летапісец Віцебшчыны / Пер. з рус. мовы А. Ф. Чарданцавай. — Мн.: Полымя, 1993. — 92 с. — С. 37—39. — (Нашы славутыя землякі). — ISBN 5-345-00697-0; Хмяльніцкая, Л. Гісторык з Віцебска: Жыццяпіс Аляксея Сапунова / Людміла Хмяльніцкая. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2001. — 254, [1] с. — С. 104—107. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі гістарычны агляд»; Серыя «Постаці»). — ISBN 985-6599-23-7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камінскі, М. І. Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актаў / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т.2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 338—339. — ISBN 5-85700-142-0.
- Витебский архив бывшего генерал-губернаторства: [описание архива / почетный член В. Лялин]. — [СПб.]: Типография В. Безобразова и Кº, [1880]. — 40 с.
- Лаппо, И. И. Витебский Центральный архив и его издания // Журнал Министерства народного просвещения. — 1904. — № 5. — Май. — С. 55—82.
- Лялин, В. А. Витебский центральный архив // Сборник археологического института. Кн. 3 / Под ред. Н. В. Калачова. — СПб., 1880. — Отд. 1.
- Умецкая, Е. С. Издательская деятельность Витебского центрального архива древних актов (1871—1906 гг.) // Гуманитарные науки. Сборник статей аспирантов МГПИ. — Мн., 1975.
- Шумейка, М. Ф. Папярэднікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі: Віленскі і Віцебскі цэнтральныя архівы старажытных актавых кніг і лёс іх дакументальных збораў / М. Ф. Шумейка // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — скарбніца дакументальнай спадчыны, 1938—2008 / [А. К. Галубовіч і інш.; навук. рэд. Ю. М. Бохан]; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў. — Мн.: НАРБ, 2008. — 267 с. — С. 10 — 17. — ISBN 978-985-6372-55-4.