Ган (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ган
дыв. ގަން
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча5,1659 км²
Насельніцтва2 670 чал.
Шчыльнасць насельніцтва516,85 чал./км²
Размяшчэнне
01°54′55″ пн. ш. 73°32′35″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Ган (востраў) (Мальдывы)
Ган
Ган
Map

Ган (дывехі: ގަން) — самы буйны востраў Мальдыўскага архіпелага, частка атола Лааму. Уваходзіць у склад дзяржавы Мальдывы. Плошча сушы — 5,1659 км². Насельніцтва (2009 г.) — 2670 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Востраў Ган месціцца ў заходняй частцы атола Лааму ў 240 км на поўдзень ад Мале, сталіцы Мальдываў. Выцягнуты з поўначы на поўдзень амаль на 9 км. Найбольшая шырыня - 1,45 км, аднак у некаторых месцах яна не перавышае 242 м. Мае каралавае паходжанне. Суша складзена пераважна вапнякамі. Натуральных паверхневых вадаёмаў няма.

Клімат экватарыяльны мусонны. У 2004 г. пацярпеў ад снежаньскага цунамі. Паколькі востраў нізкі, яму можа пагражаць павелічэнне ўзроўню акіяна ў сувязі з глабальным пацяпленнем.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Продкі сучасных дывехі, жыхароў вострава Ган, прыбылі у другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. У 1923 г. археолагамі былі знойдзены руіны будысцкага храма-кляштара Гаму Хаійфелі. Яны ўключаюць рэшткі двух будынкаў і ступы. Храм дзейнічаў да 1153 г., пакуль дывехі не прынялі іслам.

У 2004 г. насельніцтва вострава Ган моцна пацярпела ад цунамі.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Ган фактычна выконвае ролю адміністрацыйнага цэнтра атола Лааму. На ім размешчана некалькі населеных пунктаў. На поўдні вострава пабудаваны порт. Ган злучаны шашою с суседнімі населенымі астравамі. На Гане таксама працуюць пачатковыя і сярэдняя школы, шпіталь, аддзяленне нацыянальнага банка.

Асноўныя заняткі астравіцян — рыбалоўства і земляробства, аднак яны накіраваны пераважна на задавальненне ўнутраных патрэб. У 2011 г. была адчынена турыстычная вёска, прыцягальная для аматараў нырання з аквалангам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]