Гарадоцкі замак (Віцебская вобласць)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Гарадоцкі замак, Віцебская вобласць)
Гарадоцкі замак — бастыённы замак, які існаваў з 1-й паловы XVII стагоддзя ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці.
Замак быў пабудаваны на тэрасе правага берагу ракі Гаражанка. Меў форму пяцікутніка. Замак быў умацаваны валам і ровам. Роў меў шырыню да 16 метраў (яго рэшткі захаваліся з паўночнага, усходняга і часткова заходняга бакоў замчышча). З паўночна-заходняга боку знаходзілася балота, з якога выцякаў ручай у абарончы роў. Бастыёны замка знаходзіліся на адлегласці 20 метраў адзін ад аднаго (іх рэшткі выяўлены ў паўночнай і ўсходняй частках замчышча).
Замчышча даследаваў у 1981 годзе М. А. Ткачоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 45. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Татаринов Ю. А. Города Беларуси. Витебщина / Юрий Татаринов. — Мн.: Энциклопедикс, 2006. — С. 78, 79. — 208 с. — 500 экз. — ISBN 985-6742-36-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Гарадка Архівавана 4 сакавіка 2016.