Гаспадар (тытул)
Гаспада́р (hospodar, або gospodar) — тытул кіраўнікоў Малдаўскага княства і Валахіі ў XIV—XIX стст., неафіцыйны тытул вялікіх князёў літоўскіх.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Слова гаспадар паходзіць ад слова госпад і блізка па значэнні да тытула гасудар.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У славянскіх дакументах з XV стагоддзя па 1866 год кіраўнікі Малдаўскага княства і Валахіі называліся гаспадарамі, нароўні з тытулам ваяводы. У румынскіх крыніцах замест гаспадара выкарыстоўваўся тытул Domn (ад лац.: dominus). Да XIX стагоддзя многія васалы Асманскай імперыі насілі гэты тытул. З ростам румынскай незалежнасці тытул дамнітар цалкам выцесніў тытул гаспадара.
Да ўсталявання асманскага сюзерэнітэту ў Малдавіі кіравала дынастыя Мушацінаў, пачатак якой паклаў гаспадар Пётр I Мушат. Цырыманіял прысвячэння здзяйсняўся «ласкаю божай» і меў два этапы: «абранне» ў полі, на адкрытым месцы і ўласна каранацыя — у царкве. Гаспадар насіў карону, меў неабмежаванае права над сваімі падданымі, лічыўся ўласнікам тэрыторыі ўсёй краіны, галоўнакамандуючым арміяй, вярхоўным суддзёй. Толькі ён меў права аб'вяшчаць вайну і падпісваць мірны дагавор.
Пасля ўсталявання асманскага панавання малдаўскі прастол стаў прадметам куплі-продажы. Гаспадарскі прастол сталі займаць прадстаўнікі знатных баярскіх родаў, а таксама замежнікі. У 1711—1821 гг. малдаўскі прастол сталі займаць выключна грэкі з канстанцінопальскага прадмесця Фанар. Гэты перыяд атрымаў назву Фанарыёцкага рэжыму.
Інстытут гаспадарства захоўваўся яшчэ некаторы час пасля аб'яднання Малдаўскага княства з Валахіяй у 1859 годзе да 1881 года, калі Румынія была абвешчана каралеўствам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх