Перайсці да зместу

Гваздзіковае дрэва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гваздзіковае дрэва

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Syzygium aromaticum (L.) Merr. & Perry

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506167
NCBI  219868
EOL  2508665
GRIN  t:50069
IPNI  601421-1
TPL  kew-199236

Гваздзіковае дрэва (Syzygium aromaticum) — вечназялёнае дрэва сямейства Міртавых.

Пашырана на Малукскіх аcтравах, культывуецца ў многіх трапічных краінах.

Дрэва сярэдняй вышыні, са скурыстым супраціўным лісцем. Кветкі дробныя, белыя або ружовыя, сабраныя ў кустападобныя суквецці. Плод ягадападобны, аднанасенны.

Усе часткі расліны маюць у сабе гваздзіковы алей, які выкарыстоўваюць у парфумерыі, медыцыне, мікраскапічнай тэхніцы, таксама з'яўляецца крыніцай для атрымання ваніліну. Высушаныя бутоны гваздзіковага дрэва (гваздзіка) выкарыстоўваюць як прыправу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  • Сизигиум ароматный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)