Гваздзіковы алей
Выгляд
Гваздзіковы алей — эфірны алей, які вырабляюць з зялёнай масы і драўніны гваздзіковага дрэва праз паравую дыстыляцыю. Гваздзіковыя дрэвы растуць на астравах Ява, Занзібар, Мадагаскар, Шры-Ланцы, у Кітаі і іншых краінах.
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]- Эўгенол — 79-92%
Фізічныя ўласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Жаўтаватая празрыстая вадкасць.
- Шчыльнасць — 1040 кг/м³.
- Тэмпература кіпення — 250-260 С°.
- Смак — пякучы.
- Пах — рэзкі, з выяўленымі кветкавымі, крыху ванільнымі і садавінавымі нотамі[1].
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]- Духмянае рэчыва ў парфумерыі. Пах гваздзіковага алею вельмі спецыфічны, таму ў парфумерыі алей ужываюць толькі разведзеным і ў камбінацыі з іншымі кампанентамі, такіх як ружа[2].
- Сыравіна вытворчасці эўгенолу
- Рэпелент (ад камароў)
- Традыцыйны сродак догляду ляза катаны[3]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гваздзіковы алей // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).