Гварына Гварыні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гварына Гварыні
Дата нараджэння 17 студзеня 1624(1624-01-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1683(1683-03-06)[1][3][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Уплыў на George of Trebizond[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Увагнута-выпуклы фасад палацца Карыньяна у Турыне.

Гварына Гварыні (Guarino Guarini; 16241683) — італьянскі архітэктар, матэматык і багаслоў з ордэна тэатынцаў, які працаваў пераважна на поўначы Італіі. Яго радыкальнае барока вядома як architectura obliqua («крывалінейнае дойлідства»).

Шмат падарожнічаў, наведаў Лісабон і Прагу. Апублікаваў чатыры трактаты на матэматычныя і астранамічныя тэмы. Як архітэктар знаходзіўся пад уплывам Бараміні. Пры пабудове царквы Боскага Провіду ў Лісабоне і палацца Карыньяна ў Турыне праявіў сябе выдатным майстрам мудрагелістых архітэктурных вырашэнняў.

Гварыні быў адным з нешматлікіх архітэктараў XVII стагоддзя, якія шанавалі готыку і вучыліся ў сярэднявечных дойлідаў. У той жа час ён абапіраўся ў сваіх архітэктурных праектах на веды стэрэаметрыі, сярод усіх геаметрычных формаў аддаючы перавага авалу.

Compendio della sfera celeste, 1675

Зноскі

  1. а б Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  2. Guarino Guarini // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Guarino Guarini

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]