Гвіда д’Арэца
Гвіда д’Арэца | |
---|---|
лац.: Guido Aretinus | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | каля 992[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1050[1][2][…] |
Месца смерці | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Сільвестр II |
Прафесіі | тэарэтык музыкі, музыказнавец, кампазітар, вынаходнік, пісьменнік, манах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гвіда д'Арэца, Гвіда Манака, Гвіда Арэцiна (італ.: Guido d'Arezzo; 990 — 1050) — вядомы музычны тэарэтык, аўтар сістэмы музычнай натацыі, якая праз некалькі мадыфікацый выкарыстоўваецца і сёння.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся, магчыма, у Францыі, уступіў у Ордэн бенедыктынцаў і прыехаў у Арэца (Італія), дзе пражыў шмат гадоў. Творы Гвіда д'Арэца, асабліва Micrologus, змяшчаюць значную інфармацыю пра паліфанію яго часу, але вядомасць прынесла інавацыйная выкладчыцкая метода. Гвіда д'Арэца сфармуляваў канцэпцыю са шкалой з шасці нот, якая была прадстаўленая па складах do, re, mi, fa, sol, la і вучыў, што інтэрвал паміж кожным складам ёсць цэлым тонам, за выключэннем інтэрвалу паміж нотамі mi і fa, дзе тон ёсць толькі напалову. У асацыяцыі складаў з усталяваным шэрагам нот, спявакі маглі вывучыць мелодыі хутчэй і дакладней чым раней. Інавацыя Гвіда рэвалюцыянізавала музычную педагогіку і прыцягнула да яго ўвагу Папскай курыі ў Рыме, дзе ён з поспехам прадэманстраваў сваю методу.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Apel, Willi, The Notation of Polyphonic Music 900—1600, 5th ed. (1961).
Зноскі
- ↑ а б в Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 10 верасня 2020.
- ↑ Guido d'Arezzo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.