Геманхоз
Геманхоз | |
---|---|
Геманхоз — гельмінтоз чалавека і жывёл з групы нематадозаў .
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Узбуджальнік — нематоды з роду гемонхусы (Haemonchus). Распаўсюджана па ўсім свеце. Гемонхусы — невялікія ружовыя нематоды, якія дасягаюць 18-35 мм даўжыні. Лічынкі развіваюцца ў знешнім асяроддзі.
Спосаб заражэння
[правіць | правіць зыходнік]Авечкі заражаюцца праз сена і ваду, забруджаныя інвазійнымі яйцамі гельмінтаў, летам — на ўвільготненых і забалочаных участках пашы.
Сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]У жвачных жывёл выклікае цяжкія разлады ўсяго арганізма, якія праяўляюцца ў паражэнні кішачніка, нервовай сістэмы, крывятворных органаў і эндакрынных залоз; маладняк (а ён найбольш успрымальны да інвазіі) пры гэтым часта гіне. У паўднёвых раёнах у авечак геманхоз часам працякае ў выглядзе энзаатый (часцей у гады з багатымі ападкамі). Лячэнне праводзяць фенаціязінам, які скормліваюць з дробненым збожжам.
У чалавека
[правіць | правіць зыходнік]У чалавека інвазія геагельмінтам гемонхусам скручаным (Haemonchus contortus) сустракаецца рэдка, хвароба працякае з дыспепсічнымі з’явамі. Заражэнне адбываецца праз рот.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геманхоз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 31
- ГЕМОНХОЗАрхівавана 24 сакавіка 2012.