Генадзь Баляслававіч Хоміч
Генадзь Баляслававіч Хоміч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алег Мечыслававіч Таргонскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1971 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Генадзь Баляслававіч Хоміч (нар. 1971, в. Заполле, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1993 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1993 года працаваў начальнікам Воранаўскага аграхімаддзела Гродзенскай абласной праектна-вышукальнай станцыі хімізавання Воранаўскага раёна, з 1996 года — аграномам-насенняводам калгаса «Наперад» Воранаўскага раёна, з 1998 года — галоўным аграномам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас „Вялікае Мажэйкава“» Шчучынскага раёна, з 2008 года — намеснікам дырэктара, а з 2010 года — дырэктарам гэтага ж прадпрыемства. З 2014 года — першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта. З 7 сакавіка 2018 года прызначаны на пасаду старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.
З 2010 года з’яўляўся дэпутатам Мажэйкаўскага сельскага і Шчучынскага раённага Саветаў дэпутатаў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 2017 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў