Ражанкаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ражанкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Шчучынскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ражанка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 4 863
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ража́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ражанка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 лютага 1961 года ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вярбілкі, Гірдзеўка, Даліна Прамая, Клімаўшчына, Макееўцы, Малявічы, Руткевічы і Старая Дубраўка)[1]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзена вёска Рэзы-Галаўнічы[2]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Баліцкага сельсавета[3]. 26 мая 2017 года скасавана вёска Крупялі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4863 чалавекі[5], з іх 49,3 % — беларусы, 45,5 % — палякі, 3,6 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. Решение Щучинского районного Совета депутатов от 26 мая 2017 г. № 175 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Щучинского района Гродненской области Архівавана 24 верасня 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.