Генадзь Генадзьевіч Краско
Генадзь Генадзьевіч Краско | |
---|---|
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2020) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Генадзь Генадзьевіч Краско — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2020), дацэнт. Намеснік начальніка Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1999 годзе скончыў з залатым медалём Бачэйкаўскую школу Бешанковіцкага раёна і паступіў на факультэт беларускай філалогіі і гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, які скончыў з адзнакай. Пачынаючы з трэцяга курса, паралельна атрымліваў юрыдычную адукацыю[1].
Працаваў выкладчыкам кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 34 Віцебска[1]. Вучыўся ў ад’юнктуры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[2]. У 2010 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук[1].
Працаваў начальнікам аддзела вайсковай часці № 10091, цяпер працуе прафесарам спецыяльнай кафедры Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
25 сакавіка 2020 года Г. Г. Краско прысуджана вучоная ступень доктара гістарычных навук[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацаваў навуковую канцэпцыю арганізацыі і дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у 1943—1991 гадах.
Аўтар манаграфіі і больш за 100 навуковых артыкулаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)[4].
Зноскі
- ↑ а б в Выпускник Бочейковской школы Бешенковичского района Г. Г. Краско получил диплом доктора исторических наук
- ↑ 90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею: матэрыялы навук. канф., Віцебск, 30-31 кастр. 2008 г. / рэдкал. Г. У. Савіцкі [і інш.]. — Мінск: Медысонт, 2009. — 424 с. — С. 416
- ↑ Состоялось заседание Президиума ВАК Архівавана 27 ліпеня 2021.
- ↑ Распоряжение Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2020 года № 253рп «О поощрении талантливых молодых ученых»