Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
| |
Заснаваны | 27 снежня 1946 |
Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (ІНБ) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску. Ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў на першай і другой ступені вышэйшай адукацыі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі з ліку ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па кантракце ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны 27 снежня 1946 года у Львове загадам міністра дзяржаўнай бяспекі СССР № 00563 як спецыяльная школа па падрыхтоўцы аператыўнага складу для органаў дзяржбяспекі. У навучальным працэсе нараўне са спецыяльнымі дысцыплінамі, значнае ў пасляваенны час месца займалі агульнаадукацыйныя прадметы. У красавіку 1952 года школа была пераўтворана ў спецыяльную навучальную ўстанову па падрыхтоўцы аператыўных работнікаў юрыдычнага профілю.
У снежні 1954 года па рашэнні ўрада школа пераведзена ў Магілёў, дзе з 1956 года пачала падрыхтоўку аператыўных работнікаў выключна на базе вышэйшай адукацыі. У 1957—1960 гадах школа ажыццяўляла падрыхтоўку супрацоўнікаў з веданнем замежнай мовы, а таксама перападрыхтоўку кадравага складу органаў дзяржбяспекі.
На працягу доўгага часу школа з’яўлялася адной з дзвюх навучальных устаноў, нараўне з Вышэйшай школай КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага, якія рыхтавалі кадры для тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай бяспекі.
У жніўні 1961 года школа пераведзена ў Мінск. Распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 18 верасня 1964 года Мінская спецыяльная школа была пераўтворана ў Вышэйшыя курсы КДБ пры СМ СССР па падрыхтоўцы аператыўных работнікаў для тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай бяспекі з гадавым тэрмінам навучання.
У 1988 годзе курсы перайшлі на новую праграму падрыхтоўкі з правам выдачы дыплома аб атрыманні вышэйшай спецыяльнай адукацыі.
У студзені 1992 года Вышэйшыя курсы КДБ СССР былі перададзены пад юрысдыкцыю Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і сталі Вышэйшымі курсамі КДБ Рэспублікі Беларусь. У красавіку 1994 года Вышэйшыя курсы КДБ былі пераўтвораны ў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
Функцыянуюць 12 спецыяльных кафедраў, дзейнічаюць два навукова-даследчыя аддзелы і дактарантура (ад’юнктура). Пераменны склад навучаецца на 3 факультэтах, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў. У інстытуце вядуць педагагічную і навукова-даследчую работу 1 акадэмік, 8 дактароў навук, 21 кандыдат навук, 9 прафесараў і 26 дацэнтаў.
Начальнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Леапольдавіч Лысакоўскі (1979—1988)
- Станіслаў Нічыпаравіч Князеў (?—2001)
- Ігар Андрэевіч Бахматаў (2008—2010)
- Ігар Ніканавіч Кузняцоў (2010—2014)
- Іван Аляксеевіч Корж (2014—2016)
Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Паўлавіч Хількевіч (нар. 1934) — беларускі філосаф.