Генеральны сакратар ЦК КПК
Генеральны сакратар ЦК КПК | |
---|---|
中国共产党中央委员会总书记 | |
| |
Пасаду займае Сі Цзіньпін з 15 лістапада 2012 | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Чжунаньхай |
Прызначаецца | Цэнтральным камітэтам КПК |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 гадоў |
Пасада з’явілася | 1921 |
Першы на пасадзе | Чэнь Дусю |
Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая (кіт. трад. 中國共產黨中央委員會總書記, спр. 中国共产党中央委员会总书, піньінь Zhōngguó Gòngchǎndǎng Zhōngyāng Wěiyuánhuì Zǒngshūjì) — вышэйшая пасада ў Камуністычнай партыі Кітая. Генеральны сакратар ЦК КПК таксама адначасова займае пасады главы Сакратарыята ЦК КПК і Палітбюро ЦК КПК.
Да 1982 года існавала пасада Старшыні КПК. Звычайна генеральны сакратар ЦК КПК займае пасаду главы дзяржавы (гл. Старшыня КНР).
Генеральныя сакратары
[правіць | правіць зыходнік]- Чэнь Дусю, генеральны сакратар у 1921—1922 і 1925—1927
- Цюй Цюбо, генеральны сакратар у 1927—1928
- Сян Чжунфа, генеральны сакратар у 1928—1931
- Лі Лісань, в.а. генеральнага сакратара ў 1929—1930
- Ван Мін, в.а. генеральнага сакратара ў 1931
- Бо Гу, генеральны сакратар у 1932—1935
- Ло Фу, генеральны сакратар у 1935—1943
У 1943 годзе вышэйшай пасадай у партыі стала пасада старшыні ЦК КПК.
- Маа Цзэдун, 1943—1976
- Хуа Гафэн, 1976—1981
- Ху Яабан, 1981—1982
У перыяд з 1943 па 1956 і 1966 па 1980 гады пасада генеральнага сакратара партыі заставалася вакантнай.
З 1956 па 1966 гады пост генеральнага сакратара займаў Дэн Сяапін.
У 1982 годзе пасада генеральнага сакратара зноў стала вышэйшай у партыі:
- Ху Яабан, 1980—1987
- Чжаа Цзыян, 1987—1989
- Цзян Цзэмінь, 1989—2002
- Ху Цзіньтаа, 2002—2012
- Сі Цзіньпін, з 2012