Ху Цзіньтаа
Ху Цзіньтаа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кіт.: 胡锦涛 | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Цзян Цзэмінь | ||||||
Пераемнік | Сі Цзіньпін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1942[1][2] (80 гадоў) |
||||||
Жонка | Liu Yongqing[d] | ||||||
Дзеці | Hu Haifeng[d] і Hu Haiqing[d] | ||||||
Веравызнанне | канфуцыянства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, інжынер | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Ху Цзіньтаа (кіт. трад. 胡錦濤, спр. 胡锦涛, піньінь Hú Jǐntāo; нар. 21 снежня 1942, павет Тайчжоу, правінцыя Цзянсу, Кітай) — дзяржаўны дзеяч КНР, Старшыня КНР (2003—2013), генеральны сакратар ЦК КПК (2002—2012).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Па нацыянальнасці хань.
Скончыў Пекінскі політэхнічны ўніверсітэт Цынхуа (1965) і займаўся ў ім навукова-даследчай працай. У час «культурнай рэвалюцыі» сасланы (1968) на «перавыхаванне працай» чорнарабочым у правінцыю Ганьсу. 3 1969 на тэхнічнай, партыйнай і грамадскай (з моладдзю) рабоце ў будаўніцтве.
3 1982 старшыня Усекітайскага саюза моладзі, з 1984 1-ы сакратар сакратарыята яго ЦК. 3 1985 сакратар камітэтаў Камуністычнай партыі Кітая (КПК) правінцыі Гуйчжоу і Тыбецкага аўтаномнага раёна (1988—92). 3 1992 член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК і Сакратарыята ЦК КПК. Адначасова дырэктар Партшколы ЦК КПК, намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, з 1999 1-ы намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР.
Генеральны сакратар ЦК КПК з лістапада 2002. Старшыня КНР з сакавіка 2003. Старшыня Цэнтральнага ваеннага савета ЦК КПК з верасня 2004. Пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПК 15 лістапада 2012, Старшыні КНР — 14 сакавіка 2013 года.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ху Цзіньтао // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Генеральныя сакратары ЦК КПК
- Нарадзіліся 21 снежня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Кітаі
- Члены Камуністычнай партыі Кітая
- Выпускнікі ўніверсітэта Цынхуа
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Хасэ Марці
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна Мадагаскара
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
- Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
- Асобы
- Старшыні КНР
- Палітыкі XXI стагоддзя