Цзян Цзэмінь
Цзян Цзэмінь 江泽民 | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
24 чэрвеня 1989 — 15 лістапада 2002 | ||||
Папярэднік | Чжаа Цзыян | |||
Пераемнік | Ху Цзіньтаа | |||
| ||||
27 сакавіка 1993 — 15 сакавіка 2003 | ||||
Папярэднік | Ян Шанкунь | |||
Пераемнік | Ху Цзіньтаа | |||
Партыя | ![]() Партыя Кітая | |||
Адукацыя | ||||
Прафесія | Інжынер-электрык | |||
Дзейнасць | палітык, інжынер-электрык | |||
Веравызнанне | даасізм | |||
Нараджэнне | 17 жніўня 1926 (94 гады)![]() | |||
Бацька | Jiang Shijun[d] | |||
Жонка | Ван Епін | |||
Дзеці | сыны: Цзян Мяньхэн, Цзян Цзінькан | |||
Узнагароды | ||||
Цзян Цзэмінь (江泽民; 17 жніўня 1926, г. Янчжоў, правінцыя Цзянсу, Кітай) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая, генеральны сакратар ЦК КПК з 1989 па 2002, старшыня Ваеннага савета ЦК КПК з 1989 па 2004, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР з 1990 па 2005, старшыня КНР з 1993 па 2003.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 17 жніўня 1926 ў г. Янчжоў, правінцыя Цзянсу ў сям'і патомных інтэлігентаў. Дзед быў лекарам, якія вызнаваў кітайскую традыцыйную медыцыну, захапляўся жывапісам і каліграфіяй. Бацька пісаў вершы, у гады антыяпонскай вайны выдаваў патрыятычныя часопісы, уступіў у кампартыю, якая была ў падполлі. Ва ўзросце 28 гадоў загінуў у ўзброенай сутычцы. Цзян Цзэмінь пайшоў па слядах бацькі. Скончыў Шанхайскі політэхнічны інстытут «Цзяатун» (1947). У час вучобы далучыўся да падпольнай працы, у 1946 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Кітая (КПК).
Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах на заводадах і ў тэхналагічна-даследчых інстытутах, з 1973 у апараце 1-га Міністэрства машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—56), узначальваў групы кітайскіх спецыялістаў у Румыніі (1971—73; з кітайскай дапамогай там пабудаваны 10 заводаў) і Пакістане (1976). 3 1980 намеснік старшыні і адказны сакратар Дзяржаўных камітэтаў КНР па кіраванні экспартам, імпартам і замежнымі інвестыцыямі. 3 1982 намеснік міністра, міністр электроннай прамысловасці. Мэр г. Шанхай (1985—88), сакратар яго гаркома КПК (1987—89), Член ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Генеральны сакратар (чэрвень 1989 — лістапад 2002), старшыня Ваеннага савета (з лістапада 1989) ЦК КПК і старшыня КНР (сакавік 1993 — сакавік 2003). Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У 2001 наведаў з афіцыйным візітам Беларусь.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Jiang Zemin returns to spotlight with a salutory couplet to former school — South China Morning Post, 2012. Праверана 20 жніўня 2014.
- ↑ 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цзян Цзэмінь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
![]() |
Цзян Цзэмінь у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Цзян Цзэмінь у Вікікрыніцах |
![]() |
Цзян Цзэмінь на Вікісховішчы |