Лі Лісань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лі Лісань
李立三
Li Lisan.jpg
Імя пры нараджэнні Лі Лунчжы
Дата нараджэння 18 лістапада 1899(1899-11-18)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 1967(1967-06-22)[1][2][3] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Flag of the People's Republic of China.svg КНР
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітык, прафсаюзны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лі Лісань (кіт. 李立三 , піньінь Lǐ Lìsān; 18 лістапада 1899, Лілін — 22 чэрвеня 1967, Пекін) — кітайскі рэвалюцыянер, палітык і прафсаюзны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая. У розны час быў выконваючым абавязкі генеральнага сакратара ЦК КПК, кіраўніком аддзела прапаганды ЦК КПК, намеснікам старшыні Усекітайскай федэрацыі прафсаюзаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лі Лісань нарадзіўся ў правінцыі Хунань у сям’і памешчыкаў. У верасні 1919 года Лі выехаў на вучобу ў Францыю, адкуль быў высланы ў 1921 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць. Пасля вяртання ў Кітай у 1922 годзе ўступіў у новаствораную Камуністычную партыю Кітая, кіраваў партыйнымі арганізацыямі ў Шанхаі. У 1928 годзе быў абраны ў кіраўніцтва партыі, адкуль быў выведзены ў 1930 годзе. Пасля вываду са складу кіраўніцтва КПК выехаў у Маскву.

У 1938 годзе арыштаваны органамі НКУС у Маскве. У 1941 годзе адпушчаны. Вярнуўся ў Кітай у 1946 годзе, аднак былы ўплыў у партыі яму аднавіць не ўдалося.

Падчас культурнай рэвалюцыі стаў аб’ектам труціў з боку хунвейбінаў, з-за чаго 22 чэрвеня 1967 года здзейсніў самагубства. Рэабілітаваны ў 1980 годзе.

Зноскі

  1. а б Li Lisan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Li Lisan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Bibliothèque nationale de France Lisan Li // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Patrick Lescot. Before Mao: The Untold Story of Li Lisan and the Creation of Communist China Trans. from the French by Steven Rendall. — N. Y.: Ecco. 2004. — ISBN 0-06-008464-2. (англ.)