Генрых Восіпавіч Графціа
Генрых Восіпавіч Графціа | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 14 (26) снежня 1869[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1949[2] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Восіпавіч Графціа (14 (26).12.1869, Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс — 30 красавіка 1949, Ленінград) — савецкі вучоны-энергетык і інжынер, адзін з піянераў расійскага гідраэнергабудаўніцтва, акадэмік АН СССР (1932).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Наварасійскі ўніверсітэт у Адэсе (1892) і Пецярбургскі інстытут інжынерных шляхоў зносін (1896). У 1900—1917 гадах праектаваў і будаваў чыгунку, прымаў удзел у праектаванні і будаўніцтве трамвая ў Пецярбургу, склаў праекты электрыфікацыі чыгункі Крыма і Закаўказзя, а таксама ГЭС на рэках Вуокса (каля 1905 г.), Волхаве (1910-11) і інш. З 1907 года выкладаў у Пецярбургскім (Ленінградскім) электратэхнічным інстытуце (з 1921 прафесар). Шырокія інжынерныя веды і велізарная энергія Графціа знайшлі шырокае прымяненне ў гады савецкай улады. Графціа быў членам камісіі па распрацоўцы плана ГОЭЛРО і непасрэдна кіраваў секцыяй па электрыфікацыі Каўказскага раёна і секцыяй транспарту. У 1918-20 гадах памочнік галоўнага інжынера, у 1921-27 гадах галоўны інжынер будаўніцтва Волхаўскай ГЭС, затым узначальваў будаўніцтва Ніжнесвірскай ГЭС. У 1938-45 гадах галоўны інспектар па будаўніцтве гідраэлектрастанцый міністэрства электрастанцый СССР. У час Вялікай Айчыннай вайны праводзіў вялікую працу па развіцці гідраэнергетыкі адноўленых раёнаў краіны. Інжынерную і арганізацыйную дзейнасць па ўзвядзенню гідраэлектрастанцый Графціа спалучаў з навукова-даследчай. Узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #142333883 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
- ↑ Графтио Генрих Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Графтио Генрих Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1
- Асобы
- Нарадзіліся 26 снежня
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Даўгаўпілсе
- Памерлі 30 красавіка
- Памерлі ў 1949 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Бальшаохцінскіх могілках
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга