Георгій Ігнатавіч Герасімовіч
Георгій Ігнатавіч Герасімовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 студзеня 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1975) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Георгій Ігнатавіч Герасімовіч (нар. 18 студзеня 1930, в. Новы Двор, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг, хірург. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1978). Акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук (1996).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1956; аспірантура, 1963).
Працаваў у Нова-Быхаўскай сельскай участковай бальніцы, Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці (1956—1959, галоўны ўрач); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1963; прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі, у 1976—1997 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: хірургічныя метады лячэння і кансерватыўнае лячэнне гінекалагічных хворых; ускладненні цяжарнасці і родаў; прафілактыка тромбаэмбалічных ускладненняў у акушэрстве і гінекалогіі; генітальны эндаметрыёз; перарыванне цяжарнасці; развіццё дзіцячай і падлеткавай гінекалогіі; прафілактыка гнойна-септычных захворванняў у пасляродавым перыядзе. 6 аўтарскіх пасведчанняў, 24 рацыяналізатарскія прапановы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1990), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя СССР (1981), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2000) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Возможности консервативного лечения больных фибромиомой матки : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.01 / Герасимович Георгий Игнатьевич. — Минск, 1974.
- Герасимович Георгий Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 5.
- Герасімовіч Георгій Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 170—171. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Доктор медицинских наук, профессор, академик Белорусской академии медицинских наук, заслуженный деятель науки Республики Беларусь Георгий Игнатьевич Герасимович : к 80-летию со дня рождения : биобиблиографический указатель. — Минск, 2010.
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскім раёне
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Акадэмікі Беларускай акадэміі медыцынскіх навук
- Акушэры Беларусі
- Гінеколагі Беларусі
- Хірургі Беларусі
- Хірургі СССР