Герман Яблакаў
Герман Яблакаў | |
---|---|
ідыш: הערמאַן יאַבלאָקאָף англ.: Herman Yablokoff | |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1981[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Прафесія | акцёр, спявак, кампазітар |
Герман Яблакаў (нар. Хаім Яблонік, ідыш: הערמאַן יאַבלאָקאָף) — артыст, спявак, кампазітар, паэт, драматург, рэжысёр, прадзюсар. Адзін з найбуйнейшых зорак тэатра на ідыш.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Герман Яблакаў нарадзіўся 11 жніўня 1903 года ў Гродне ў беднай яўрэйскай сям’і брукара Абрама Яблоніка і яго жонкі Рівы-Леі Шілінгоф. Яблакаў атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю ў хедары і ешыве. У 10 гадоў хлопчык спяваў у хоры кантара Ёшэ Слонімера, а ў 12 гадоў пачаў выступаць у мясцовым яўрэйскім тэатры[2].
У 1920 годзе ён пакінуў дом і далучыўся да ідышскай тэатральнай трупы Kovner Fareynikte Trup (Аб’яднаная трупа Коўна). З гэтай трупай Яблакаў падарожнічаў па гарадах Літвы, Польшчы і Германіі. У 1924 годзе праз Германію і Галадныю Герман Яблакаў эміграваў у ЗША. Там ён граў у правінцыйных тэатрах у Манрэале, Таронта і Лос-Анджэлесе, якія паказвалі спектаклі на ідыш. Пасля гэтага, Яблакаў пераехаў у Нью-Ёрк, дзе на Эліс-Айлэндзе ён даў іміправізаваны канцэрт для іміграцыйных чыноўнікаў, якія не паверылі, што ён прафесійны артыст.
У хуткім часе Яблакаў стаў адной з пазнавальных асоб у раёне Другой Авеню, бо там размяшчаліся памяшканні тэатраў, дзе ставілі спектаклі яўрэйскіх тэатральных труп.
Тады ж у Амерыцы Яблакаў твоца змяніў сваё імя. Спачатку ён стаў Хайманам, а пазней Германам. Сваё прозвішча з Яблонік ён замяніў на Яблакаў.
Творца быў акторам, рэжысёрам, драматургам, паэтам, кампазітарам і прадзюсарам. Але асноўнай дзейнасцю Яблакава былі музычныя спектаклі і п’есы. Самы спекталь — «Дер Паец», што ў перакладзе азначае «Клоўн». У той жа час ён пачаў весці перадачу на ідыш на радыё.
З 1945 года Яблакаў быў прэзідэнтам Яўрэйскага акторскага саюза. Таксама ў розныя гады ён узначальваў Яўрэйскі тэатральны альянс і Яўрэйскі Нацыянальны тэатр ў Нью-Ёрку.
Апошні мюзікл, які ён напісаў — «Мой сын і я». Гэта адбылося ў 1960 годзе. Яго аўтабіяграфія «Der Payatz: Around the World with Yiddish Theater» (Клоўн: Вакол свету з яўрэйскім тэатрам) ў 1970 годзе атрымаў узнагароду — прэмію Цві Кеселя ў сферы літаратуры.
Ябакаў памёр 3 красавіка 1981 года ў Маўнт Шпіталь Сінай. Яго пахавалі ў Нью-Ёрку на могілках на гары Хеўрон[3]. Там ён пахаваны разам са сваёй жонкай.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Герман Яблакаў быў жанаты з акторцы і спявачцы Бэле Майсел. Яна разам з мужам часта гастралявала і выступала на сцэне.
Сын актора — Джэк Яблакаў (нар. 1965 г.). Ён заснаваў вядомы ў Брукліне пахавальны дом «Яблакаў».
У 1947 годзе падчас сямімесячнага тура па лагерах перамешчаных асоб з Германіі, Аўстрыі і Італіі Яблакаў даў больш за 100 спектакляў для 180 000 яўрэяў, якія перажылі халакост. У адным з лагераў ён адшукаў сваю пляменніцу Дору. Яна была адзіная, хто ацалеў з яго гродзенскай сям’і. За працу ў лагерах для бежанцаў ён атрымаў Армейскую грамату.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У адной з радыёпраграм Яблакава ў 1932 годзе ўпершыню прагучала песня «Папяросы». Яна адразу стала папулярнай. Гэты твор Яблакаў напісаў яшчэ ў 1922 годзе ў Коўне, пад уражаннем ад пакутаў дзяцей, якія асірацелі пасля Першай сусветнай вайны. Яны спрабавалі зарабляць на жыццё, прадаючы папяросы на вуліцых. Выгляд дзяцей нагадаў Яблакаву пра яго дзяцінства ў Гродне, дзе ён спрабаваў прадаваць папяросы мінакам.
Праз год песня патрапіла ў музычнае выдавецтва братоў Каммен «J and J Kammen Co.», якое апублікавала твор. У 1935 годзе Герман Яблакаў выкарыстаў песню ў аднайменным спектаклі. У яго аснову быў закладзены сюжэт песні, а кінарэжысёр Генры Лінн стварыў 15-хвілінны кароткаметражны фільм. Галоўную ролю ў ім выканаў будучы галівудскі рэжысёр Сідні Люмет.
Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Герман Яблакаў надрукаваў кнігу «Клоўн: Вакол свету з тэатрам ідыш». У ёй Яблакаў распавёў гісторыю стварэння песні і пацвердзіў, што музыка не яго аўтарства. Хто аўтар мелодыю высвятліць не магчыма, бо падобная кампазіцыя сустракаецца ў народных песнях балгар, румын і грэкаў.
У той жа час песня набрала вялікую папулярнасць. Гэта было звязана з тым, што амерыканскія выканаўцы сёстры Бэры праспявалі гэтую песню. Яблакаў быў знаёмы з сёстрамі і прымаў актыўны ўдзел у пастаноўцы песні.
У савецкія часы песню перапявалі выканаўцы рускага шансону Алік Бэрісан і Аркадзь Северны. Пазней песню перавыканаў расійскі гурт «Чиж и Ко»[4].
Мюзіклы
[правіць | правіць зыходнік]- Der Payatz (1934)
- Кароль песні
- Папіроссэн (1935)
- Goldela Dem Bakers (1940)
- Mein Veise Blum
- Der Dishasher (1936)
- Мой сын і я
Аўтабіяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Der Payatz: Вакол света з тэатрам на ідыш
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]На Алеі Зорак Яўрэйскага тэатра на Манхэттэне ёсць гранітная пліта, якую ўсталявалі ў 1984 годзе. Яна прысвечана Герману Яблакаву і яго жонцы Бэлле Майсел[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Herman Yablokoff // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ “Друзья, купите папиросы”. Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце . Hrodna.life (29 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Герман Яблоков - Herman Yablokoff . ru.wikibrief.org. Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Радыё "Harodnia". “Друзья, купите папиросы”. Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце . Telegraph (10 жніўня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
- ↑ Герман Яблоков (Хаим Яблоник) (руск.). Шансон - Портал (22 кастрычніка 2016). Праверана 29 студзеня 2024.