Германская прагрэсісцкая партыя
Германская прагрэсісцкая партыя | |
---|---|
Deutsche Fortschrittspartei | |
Заснавальнік | Макс фон Форкенбек[d] |
Дата заснавання | 6 чэрвеня 1861 |
Дата роспуску | 1884 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | лібералізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Германская прагрэсісцкая партыя (ням.: Deutsche Fortschrittspartei) — пруская ліберальная палітычная партыя, заснаваная 6 чэрвеня 1861 года ў Прускай палаце дэпутатаў як першая праграмная партыя . Яна падчас прускага канстытуцыйнага канфлікта стала ў апазіцыю да Ота фон Бісмарка. У 1884 годзе партыя была ператворана ў Германскую ліберальную партыю .
Прадстаўляла інтарэсы буржуазіі, звязанай з знешнімі рынкамі, а таксама сярэдне- і дробнабуржуазных слаёў. Падтрымлівала аб’яднанне краіны пад вяршынствам Прусіі, але патрабавала ўсталяванне парламенцкага ладу. Прагрэсісцкая партыя змагалася супраць імкнення Бісмарка ліквідаваць кантроль парламента над асігнаваннямі на ваенныя патрэбы і супраць увядзення пратэкцыянісцкіх пошлін.
У 1866 ад Прагрэсісцкай партыі адкалоліся буйнабуржуазныя прыхільнікі, якія стварылі правацэнтрысцкую Нацыянал-ліберальную партыю; у 1868 — дробнабуржуазныя, якія стварылі левацэнтрысцкую Нямецкую народную партыю.
ГПП складалася з камітэтаў (komitee) па адным на аднамандатнай выбарчай акрузе, вышэйшым органам ГПП з’яўляўся з’езд (parteitag), паміж з’ездамі — Цэнтральны камітэт (Zentralkomitee).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прогрессисты // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.