Нямецка-Гановерская партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нямецкая гановерская партыя
ням.: Deutsch-Hannoversche Partei
Дата заснавання 1867
Дата роспуску 1933
Ідэалогія кансерватызм, федэралізм, хрысціянская дэмакратыя і манархізм[d]
Commons-logo.svg Нямецкая гановерская партыя на Вікісховішчы

Няме́цкая гановерская па́ртыя (ням.: Deutsch-Hannoversche Partei, DHP), таксама вядомая, як Вельфская партыя (ням.: Welfenpartei) — кансерватыўная, федэралісцкая палітычная партыя Германскай імперыі і Веймарскай рэспублікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя была заснавана ў 1867 годзе ў знак пратэсту супраць анексіі Каралеўства Гановер Каралеўствам Прусія пасля Аўстра-прускай вайны[1]. Яны хацелі адраджэння Гановерскага каралеўства і звароту канфіскаваных актываў былога кіруючага Дома Вельфа[2]. Таму партыю таксама называлі Welfen, і яна мела наймацнейшую падтрымку ў сельскіх раёнах вакол Гановера[1].

Дэпутаты рэйхстага НГП з Людвігам Віндхорстам (у цэнтры), 1889 год.

У рэйхстагу дэпутаты НГП звычайна выступалі ў якасці саюзнікаў антыпрускай парламенцкай групы партыі Цэнтра на чале з Людвігам Віндхорстам, які, хоць і быў католікам і лідарам партыі «Цэнтр», але займаў пасаду гановерскага міністра юстыцыі і быў лаяльны да Дома Вельфа[3]. З 1890 партыю ўзначаліў Георг фон дэр Дэкен.

Падчас Нямецкай рэвалюцыі 1918—1919 гадоў НГП выступала за аб’яўленне Свабоднай дзяржавы Гановер у межах Веймарскай Рэспублікі і дамогся правядзення 19 мая 1924 года плебісцыту ў прускай правінцыі Гановер. Аднак на рэферэндум прыйшло менш адной трэцяй колькасці грамадзян, якія мелі права ўдзельнічаць, неабходнай для прыняцця паўнамоцтваў. Параза паскорыла заняпад партыі, і ў наступныя гады шмат яе членаў далучылася да ўзрастаючай нацысцкай партыі, іншыя — да каталіцкага Цэнтра. У 1933 годзе НГП, як і іншыя кансерватыўныя і ліберальныя партыі, распусцілася, каб прадухіліць забарону нацысцкага рэжыму.

Пасля Другой сусветнай вайны, як спадчынік НГП, была сфармавана партыя пад назвай ням.: Niedersächsische LandesparteiНіжнесаксонская Дзяржаўная партыя»). З 1947 года гэтая партыя была вядома, як Нямецкая партыя (DP). Да 1953 года група раскольнікаў з НП сфармавала новую НГП, якая ўрэшце далучылася да рэшткаў Нямецкай партыі ў 1962 годзе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Vincent E McHale (1983) Political parties of Europe, Greenwood Press, С. 420 ISBN 0-313-23804-9
  2. Taddey, Gerhard (1979) Lexikon der deutschen Geschichte. Personen. Ereignisse. Institutionen, Alfred Kröner Verlag, С. 253
  3. Pages 260—261, A history of modern Germany, 1840—1945 Хаджо Холбарн

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hans Prilop: Die Vorabstimmung 1924 in Hannover. Untersuchungen zur Vorgeschichte und Geschichte der Deutsch-Hannoverschen Partei im deutschen Kaiserreich und in der Weimarer Republik. phil. Diss., Hamburg: Universität, 1954.