Перайсці да зместу

Глюкі (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глюкі
Жанры рок, панк-рок, драбч-кор
Гады 19982009
Краіны
Адкуль Магілёў, Беларусь
Мова песень беларуская
Склад Аляксей Паронкін
Кірыл Падліпскі
Раман Жыгараў
Рыгор Грыбаноўскі
Марына Грыбаноўская
Юрый Дзьюд
Станіслаў Мытнік
Аляксандар Старажук

«Глюкі» — беларускі рок-гурт. Узнік у 1998 годзе ў Магілёве (Беларусь). Граў у стылі панк-рок і драбч-кор.

Гісторыя гурту

[правіць | правіць зыходнік]

Першая згадка пра гурт «Глюкі» прыходзіцца на 1998 год. Першапачатковы склад калектыву: Аляксей Паронкін (вакал, гітара), Кірыл Падліпскі (гітара), Раман Жыгараў (ударныя). Першыя рэпетыцыі гурту праходзілі на кватэры Аляксея Паронкіна. Музыкі эксперыментавалі, гралі альтэрнатыўны рок, панк і рок-н-рол.

Да гурту далучаецца барабаншчык Рыгор Грыбаноўскі. Пачынаюцца рэпетыцыі на заводзе «Трансмаш». Першы канцэрт сыграны ў доме культуры імя Куйбышава. Гурт «Глюкі» прымае ўдзел у канцэртах мастацкай самадзейнасці на заводзе «Тэхнапрыбор».

У гурце ўзнікае канфлікт між Падліпскім і Грыбаноўскім. У выніку Падліпскі сыходзіць з «Глюкаў». У гэты ж час да музыкаў далучаецца Марына Грыбаноўская (клавішныя). У «Глюкаў» з'яўляецца свой дырэктар Віталь Шум. У сакавіку 2002 года гурт дае серыю канцэртаў у Магілёве і набывае папулярнасць у горадзе. Выступленні «Глюкаў» вылучаюцца яскравай энергетыкай і сучасным гучаннем.

З 2003 года «Глюкі» былі ўдзельнікамі шматлікіх магілёўскіх канцэртаў і фестываляў. Вясною 2004 года гурт заняў першае месца па папулярнасці сярод магілёўскіх рок-гуртоў па выніках апытанняў, праведзеных сярод наведвальнікаў канцэртаў. У песнях гурту яскрава вылучаюцца бунтарскія, патрыятычныя і суіцыдальныя матывы. 9 студзеня 2005 года ў магілёўскім клубе «Joker» гурт прадставіў свой першы альбом «Humanoid?..  (бел. (тар.))». У 2006 годзе «Глюкі» выступілі на фестывалі «Рок-каранацыя», а таксама занялі першае месца ў хіт-парадзе «Тузін Хітоў» з песняй «Ападкі». Быў выдадзены канцэртны альбом «Хэдлайн-фэст», цалкам да выдання падрыхтаваны студыйны рэліз альбома «Ідыятызм». На працягу года гурт выступаў з канцэртамі ў Магілёве і Мінску. Музыкаў заўважыла прэса. Вясною 2006 года ў Магілёве створаны фан-клуб «Глюкаў». Да гурту далучаецца магілёўскі музыка Станіслаў Мытнік (вакал, гітара) і барабаншчык Юрый Дзьюд.

У 2007 годзе песня «AntiEMO (Parquet)» з будучага альбома «Idyatyzm» трапіла ў хіт-парад «Тузін Хітоў» і стала найлепшай песняй па выніках года.

У 2008 годзе «Глюкі» прынялі ўдзел у фестывалі «Басовішча» і занялі на ім трэцяе месца сярод канкурсантаў. Па прыездзе, 23 ліпеня аб сыходзе з гурту паведамілі барабаншчык Юры Дзьюд, спявак Аляксей Паронкін і клавішніца Марына Грыбаноўская. Раман Жыгараў і Станіслаў Мытнік абяцалі скончыць працу над альбомам Idyatyzm. Гурт «Глюкі» ў звычайным складзе спыніў сваё існаванне. Намаганнямі прыхільнікаў у 2009 годзе выдадзены другі альбом гурту на лэйбле БМА. У 2009 з'явілася песня «Краіна 2.0» у апрацоўцы дзвюх магілёўскіх гуртоў Mauzer і Green Che. Кампазіцыя была зроблена ў стылі рэп з захаваннем прыпеву першапачатковай версіі «Краіна 1.0», прэзентаванай у 2006 годзе. Пасля распаду «Глюкаў» Раман Жыгараў і Станіслаў Мытнік з барабаншчыкам Паўлам Емяльянавым з гурту Nevma ўтварылі гурт Akute.

Загаловак Альбом Год выдання Выдавец
Humanoid?..  (бел. (тар.)) 2005 Каўчэг, БМАgroup
Idyjatyzm  (бел. (тар.)) 2009 БМАgroup

Удзел у зборніках

[правіць | правіць зыходнік]
  • Песня «Ападкі» — найлепшая песня 2007 года па версіі Тузіна Хітоў Архівавана 18 снежня 2015..
  • Песня «AntiEMO (Parquet)» — найлепшая песня 2007 года па версіі Тузіна Хітоў Архівавана 18 снежня 2015..
  • Трэцяе месца на конкурсе выканаўцаў фэстываля «Басовішча-2008».
  • Альбом «Idyatyzm» атрымаў другое месца ў ТОП-10 сайта музычных і народных экспертаў experty.by.
  • Альбом «Idyatyzm» — найлепшы беларускамоўны альбом па версіі experty.by
  • Альбом «Idyatyzm» увайшоў у тройку найлепшых альбомаў 2009 года па версіі Тузіна Хітоў
  • Песня «Краіна 2.0» (Глюкі feat. MAUZER і Green Che) — найлепшая беларуская песня музычнага сезона 2009—2010 гадоў па версіі інтэрнэт-партала «Тузін Хітоў» Архівавана 18 снежня 2015..