Akute
Akute | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Рок, пост-панк |
Гады | 2008 - па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў, Мінск |
Адкуль | Магілёў |
Мова песень | Беларуская |
Склад |
Раман Жыгараў Стас Мытнік |
Іншыя праекты |
Глюкі Avias Nevma |
bnd.lc/akutev (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Akute» (Акутэ́) — музычны гурт з Магілёва, заснаваны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі гурта «Глюкі» — вакалістам і гітарыстам Стасам Мытнікам і бас-гітарыстам Раманам Жыгаравым.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню гурт выступіў у канцы жніўня 2009 на фестывалі «Прыход» пад Магілёвам[1]. Першая ж студыйная песня «Адзіноцтва», прадстаўленая ў лістападзе, заняла ІІІ месца ў хіт-парадзе «Тузіну гітоў» за 2010 год[2]. 26 чэрвеня выступіў на фэстывалі Be2gether (вёска Нарвілішкі, Салечніцкі раён, Віленскі павет, Літоўская Рэспубліка)[3]. Таксама перамог на «Басовішчы» (Польшча)[4] і «Верціфэсце» (Украіна), заняў другое месца на «Адкрытым музычным свяце Графіці» (Мінск). Увосень гурт запісаў усе песні будучага першага альбому на магілёўскай студыі «Арзамас-16».
У чэрвені 2011 году выйшаў першы альбом «Дзевачкі і космас»[5], за які гурт адзначылі ў намінацыі «Прарыў году» на «Рок-каранацыі». 21 красавіка 2012 г. у мінскім клубе «Рэпаблік» адбылася прэзентацыя другога альбому «Nie Isnuje»[6]. У верасні гурт выступаў на разагрэве ў брытанскага гурта Placebo. У снежні зрабіўся гуртом года паводле «Тузін Гітоў». Песні гурта ўвайшлі ў саўндтрэк моладзевага фільма «Вышэй за неба». У 2014 годзе адбываецца выхад трэцяга па ліку студыйнага альбома, «Рэальнасць і сны»[7]. У 2013 годзе быў зняты першы кліп гурта на песню «Бегчы»[8].
У гурце змянілася некалькі барабаншчыкаў, пакуль у 2015 годзе да яго не далучылася Вікторыя «Vicky Fatez».[9] Разам з ёй быў запісаны апошні на дадзены момант альбом пад назвай «Пластыка»[10].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Зміцер Падбярэзскі сказаў пра гурт у 2014 годзе так: «„Akute“ — гэта „ULIS“ сённяшніх часоў»[11].
Віталь Маціеўскі, франтмен гурта «Open Space», ацаніў пераможны выступ гурта на «Басовішчы-2010»: «Яны ўвогуле малайцы! Яны скамбінавалі еўрапейскі саўнд з беларускай мовай. Я з задавальненнем слухаю іх песні»[12][13].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Dzievački i kosmas» (2011)[5]
- «Kroŭ EP» (максі-сінгл, 2012)[14]
- «Nie Isnuje» (2012)[6]
- «Ihołki» (максі-сінгл, 2012)[15]
- «Reaĺnaść i sny» (2014)[7]
- «Płastyka» (2016)[10]
- «V» (2019)
- «Напалову тут» (2022)[16]
Відэаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 — галоўныя ўзнагароды «Басовішча» (Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Рэспубліка Польшча) і «Верціфэсту» (Кіеў, Украіна)[19]
- 2012 — гурт года паводле «Тузін Гітоў» і Ultra-Music Awards[20]
- 2012 — «Прарыў года» на Рок-Каранацыі'2011[21]
- 2012 — гурт года паводле прэміі «Даём рады»
- 2013 — «Лепшы рок-альбом 2012» за дыск «Nie Isnuje» паводле Experty.by[22]
- 2013 — артысты года паводле прэміі «Rock Profi»[23]
- 2015 — «Альбом-2014» паводле прэміі «Даём рады» ад Еўрарадыё[24]
- 2015 — «Альбом года» за дыск «Reaĺnaść i sny» паводле прэміі Героі году сайта Тузін Гітоў[25]
Фестывалі
[правіць | правіць зыходнік]- 2009 — «Прыход» (Магілёўскі раён, Беларусь)
- 2010 — Be2gether[26] (Літва, «Басовішча» (Польшча), «Верціфэст» (Украіна)[27]
- 2011 — Канцэрт на траве (хутар Шаблі, Валожынскі раён, Мінская вобласць)
- 2012 — Пікнік.by (Мінск), Рок па вакацыях (Мінск)
- 2013 — Мост (Баравая, Мінскі раён), «Галапагаі» (Езяросы, Уцянскі павет, Літва)[28], «Самаход» (Мінск)[29], «Men's Fest» (Брэст)[30]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Новы праект удзельнікаў «Глюкаў»(недаступная спасылка)
- ↑ Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе(недаступная спасылка)
- ↑ Кузьміч, Воля. У чацьверты раз на Be2gether . generation.by (29 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
- ↑ Карпюк, Ілона (2010-07-25). "Толькі „зорачкі" на „Басовішчы-2010" не засвяціліся" (PDF). Ніва (30): 3. ISSN 0546-1960. Архівавана (PDF) з арыгінала 2020-03-18. Праверана 2020-03-18.
- ↑ а б Akute «Дзевачкі і космас» (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ а б Akute «Не існуе» (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ а б Akute «Рэальнасць і сны» (+аўдыё) / Experty.by
- ↑ Гурт Akute зняў першы афіцыйны кліп (+відэа) / Experty.by
- ↑ У складзе AKUTE з’явіцца дзяўчына — барабаншчыца Vicky Fates: Еўрарадыё
- ↑ а б Płastyka — свежы альбом Akute на Першаку / 34mag.net
- ↑ Падбярэзскі, Зьміцер. Зьміцер Падбярэзскі: «Akute — гэта Ulis сёньняшніх часоў» (відэа) . Тузін Гітоў (2 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
- ↑ ЕЎРАРАДЫЁ; Радзівонаў, Вячаслаў; Таранціна; Пералыгін, Аляксандр. На “БАСах“ Сяргей Міхалок пакусаў журналістку Еўрарадыё! . Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2020. Праверана 18 сакавіка 2020.
- ↑ ЕВРОРАДИО; Тарантино; Перелыгин, Александр. На “Басах“ Сергей Михалок покусал журналистку Еврорадио (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (21 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
- ↑ Akute прадставілі першы сінгл з новага альбома (+спампаваць) / Experty.by
- ↑ Бразільска-беларускі сінгл Akute (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by
- ↑ Группа Akute выпустила новую песню после нескольких лет молчания (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Akute - Бегчы / YouTube
- ↑ Akute - Scieny / YouTube
- ↑ Замировская, Татьяна (2013-04-08). "«Всё проходит, все умирают»". БелГазета(руск.) (14 (890)). Архівавана з арыгінала 18 красавіка 2013. Праверана 2020-02-15.
- ↑ Уганараваныя пераможцы музычнай прэміі Ultra-Music Awards 2012 Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Рок-канстатацыя: разгром беларускага рок-руху (+фота) / Experty.by
- ↑ Лучшие альбомы 2012 (+аудио) / Experty.by
- ↑ У Мінску названыя лаўрэаты першай беларускай прафэсійнай музычнай прэміі «Рок профі» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ "Ляпісы", Лявон Вольскі і Akute атрымалі галоўныя ўзнагароды "Даём рады" / Experty.by
- ↑ "Крамбамбуля" і Pauline сталі "Героямі году – 2015" / Experty.by
- ↑ Вайтоўская, Ева. Пяць прычынаў, каб “Be2gether” . Новы Час (2 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
- ↑ Группа Akute: «Пройти в финал „Be2gether“ нам помогли друзья!» / Experty.by
- ↑ «Ляпіс Трубяцкі» і «Акутэ» выступілі на найбуйнейшым летувіскім фэстывалі «Галапагаі» Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ У межах кампаніі «У Беларусь і Еўропу — без візы!» у Мінску праходзіць фэстываль «Самаход-2013» Архівавана 2 красавіка 2015.
- ↑ На фэстывалі Men’s Fest у Берасьці выступілі гурты з Беларусі, Польшчы і Ўкраіны Архівавана 2 красавіка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка гурта на Фэйсбук
- Артыкулы на Тузін гітоў
- Артыкулы на Пакаленні Y
- Роман Жигарев (Akute): "Всё проходит, все умирают" — інтэрв’ю Ромы Жыгарава для БелГазеты / Experty.by