Гранатавы колер
Гранатавы | |
---|---|
HEX | 000080 |
RGB¹ (r, g, b) | (0, 0, 128) |
CMYK (c, m, y, k) | (100%, 100%, 0, 50%) |
HSV² (h, s, v) | (240°, 100%, 50%) |
|
Грана́тавы ко́лер[1] — адценне сіняга колеру. Назва колера паходзіць ад назвы мінерала граната. Назва колеру паходзіць з польскай мовы — «granatowy», а там ў сваю чаргу колер бярэ такую назву з лацінскай мовы — «granatum»[2].
У англійскай мове колер мае назву, як «navy blue», што можна перакласці, як «колер сіняга мора». Гэта можа быць звязана з тым, што гранатавы колер звычайна выкарыстоўваецца пры афарбоўцы формы флоту.
Колер набыў папулярнасць у сярэдзіне 1980-х гадоў з-за таго, што быў асноўным колерам сіняга спектру, які выкарыстоўваўся ў гульнявых прыстаўках.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назва колера ў беларускую мову прыйшла з польскай мовы. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што да таго як трапіць у беларускую мову, у слове ўжо адбыліся змены ў значэнні. Атрымаўся так званы пераход паняццяў: першапачаткова гранатавым колерам называлі сучасны бураковы колер (цёмна-чырвоны). Гранатавым пачалі называць сучасны бардовы колер, але пераход панццяў працягнуўся. Гранатавы перастаў быць цёмна-чырвоным-фіялетавым (бардовым), а стаў назвай для цёмна-сіняга колеру.
Хутчэй за ўсё назва колера пранікла ў беларускую мову у 1920-я гады, калі Заходняя Беларусь была часткай Польшчы.
Сучаснае выкарыстанне колера
[правіць | правіць зыходнік]У Савецкі час назва колеру амаль што не вымерла. Рэальным этапам вяртання гранатавага колера ў беларускую мову адбылося ў сярэдзіне 1980-х гадоў, калі ў эканоміцы і сацыяльным жыцці адбыліся карэнныя пераломы. Масавая камп’ютарызацыя вымусіла людзей вярнуць у мову назву колеру, з-за таго, што гранатавы колер быў адным з першапачатковых 16 HTML / CSS колераў для стандартызаванага камп’ютэрнага дысплея ў канцы 1980-х гадоў.
Сёння колер выкарыстоўваецца часта пры афарбаванні тканіны. З гранатавай тканіны вырабляюць звычайна пінжакі.
Зноскі
- ↑ Ст. 106 — Віцебскі краёвы слоўнік (1927). М. І. Касьпяровіч — Беларускія дыялектныя слоўнікі . bydialects.org. Праверана 21 верасня 2024.
- ↑ Гранат ў Слоўніку Уладзіслава Капалінскага (Польшча)