Гуцульскі поні
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Zrebak_konia_huculskiego_stadnina_grodziec.jpg/250px-Zrebak_konia_huculskiego_stadnina_grodziec.jpg)
Гуцульскі поні, часам гуцулік альбо гуцул — абарыгенная горная парода свойскіх коней, якая распаўсюджана ў Карпатах і ў многіх краінах Усходняй Еўропы. Належыць да сусветнага генафонду. У 1979 годзе гуцульскія поні атрымалі статус рэліктавай пароды і былі ўзятыя пад ахову.
Відавочна, што назва пароды паходзіць ад назвы гуцулаў — субэтнасу ўкраінцаў, якія жывуць у горных раёнах Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласцей і ў Рахіўскім раёне Закарпацкай вобласці.