Гіракастра
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гірака́стра (алб.: Gjirokastra) — горад на поўдні Албаніі, у даліне ракі Дрына. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці і акругі. Насельніцтва — 22,8 тысяч чалавек (2004). Мае статус горада-музея, вядомая як радзіма албанскага лідара Энвера Ходжы. У 2005 годзе горад уключаны ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як добра захаваны горад часоў Асманскай імперыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIV стагоддзі горад уваходзіў у грэчаскае княства Эпір (Эпірскі дэспатат). У 1417 годзе горад быў уключаны ў склад Асманскай імперыі. У канцы XIX стагоддзя горад стаў адным з цэнтраў барацьбы за незалежнасць Албаніі. Па дадзеных 1913 г. у горадзе пражывала 10 тыс. албанцаў і 2 тыс. грэкаў. Падчас Першай сусветнай вайны горад падвергнуўся паслядоўнай акупацыі італьянскімі, грэчаскімі, германскімі войскамі. Па заканчэнні Першай сусветнай вайны горад быў пад кантролем грэчаскай арміі, пакуль не быў перададзены Албанскаму каралеўству.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гіракастра