Гістарычны цэнтр Брэста
Гістарычны цэнтр Брэста — помнік горадабудаўніцтва ХІХ — пачатку XX стагоддзя ў г. Брэст . Комплексная гісторыка-культурная каштоўнасць, якая ўключае будынкі, збудаванні, планіровачную структуру, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай з поўначы — чыгуначнай лініяй, з усходу — бульварамі Шаўчэнкі і Касманаўтаў, з поўдня — р. Мухавец, з захаду — вул. Леніна, уключаючы забудову вул. Леванеўскага.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Як горадабудаўнічая структура закладзена ў 1830-я гг. з узвядзеннем Брэсцкай крэпасці на тэрыторыі старажытнага горада Брэста. Першапачаткова быў забудаваны дамамі ў адзін — тры паверхі, большасць якіх разбурана ў 1915—1918 гг., адноўлены ў 1921—1939 гг. У 1950-1980-я гг. сярод ранейшай забудовы ўзводзіліся асобныя шматпавярховыя будынкі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Галоўная вуліца — Савецкая (былая Мільённая, Паліцэйская, Дамброўскага). Вуліцы 17 Верасня (былая Тапалеўская, Перэца) і Савецкіх Пагранічнікаў (былая Беластоцкая) сыходзяцца на пл. Свабоды (былая пл. Думская, Ратушная, Пілсудскага) і ўтвараюць аснову веернай планіроўкі. Паралельна ім праходзяць таксама вуліцы К. Маркса (былая Мядовая, Славянская, Зыгмунтоўская) і частка вул. Леніна (былы Бульварны праспект, вул. Люблінскай Уніі, пр. 17 Верасня). Перпендыкулярна ім размешчаны вуліцы Будзённага (былая Збірагоўская, Лістоўскага), Дзяржынскага (былая Крывая) і Астроўскага (былая Кароткая). Найбольш дэталёва захавалася першапачатковая планіроўка па вул. Гогаля і Маскоўскай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх