Дайсё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дайсё на падстаўцы, перыяд Эда

Дайсё (яп.: 大小, дайсё:, літ. «вялікі-малы») — пара мячоў самурая, якая складаецца з дайто (доўгага мяча) і сёто (кароткага мяча). Даўжыня дайто — больш 60,6 см, даўжыня сёто — 30,3-60,6 см. Таксама ў якасці сёто мог выкарыстоўвацца кінжал-танто, даўжыня клінка якога не перасягала 30,3 см. Так часта рабілі, калі ў ролі доўгага мяча выступаў таці.

Дайсё выкарыстоўвалася выключна самурайскім класам. Дайсё была найважнейшым складнікам касцюма самурая, яго саслоўным пасведчаннем. Воіны ставіліся да сваёй зброі адпаведным чынам — беражліва сачылі за яе станам, трымалі каля сябе нават у час сну. Іншыя сацыяльныя класы маглі выкарыстоўваць для нашэння толькі вакідзасі або танто.

Самурайскі этыкет патрабаваў здымаць доўгі меч пры ўваходзе ў дом (як правіла, яго пакідалі ў слугі альбо на адмысловай падстаўцы), кароткі меч самураі заўсёды насілі пры сабе і выкарыстоўвалі ў якасці асабістай зброі.

Дайто і сёто. Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Да XIV ст. катанай называўся доўгі кінжал або кароткі меч, заткнуты за пояс. У гэты час катана выконвала ролю сёто, а ў якасці дайто выкарыстоўваўся меч таці.

У XIV—XV ст. катанай пачаў звацца доўгі меч (адпаведна, катана пачала выконваць функцыю 'дайто). У якасці сёто з ім стаў выкарыстоўвацца кароткі меч вакідзасі[1].

Такім чынам, дайто і сёто з’яўляюцца класамі мячоў, але не назвай пэўнай зброі. Гэтая акалічнасць стала прычыный няслушнага ўжывання гэтых тэрмінаў. Напрыклад, у еўрапейскай літаратуры катанай памылкова называецца толькі доўгі меч (дайто).

Звычайна ў баі прымяняўся толькі адзін з мячоў дайсё. Бой двума мячамі адначасова адносіўся да экзатычнай тэхнікі Рёто (両刀術), якая была часткай школы Тэнсін Сёдэн Каторы Сінто-ру. Падобная тэхніка з’яўляецца таксама часткай школы Нітэн Іці-ру (яп.: 兵法二天一流), якую стварыў Міямота Мусасі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Паводле легенды першы самурайскі меч (выгнутай формы) выкавалі Амакуні і яго сын Амакура[2].
  • Звычайны каваль за сваё жыццё ў сярэднім выкоўваў каля сотні мячоў[2].
  • Нягледзячы на тое, што большая частка кавалёў адносілася да саслоўя рамеснікаў, ім дазвалялася для працэсу кавання мячоў апранаць вопратку прыдворнай арыстакратыі — кугэ[2].
  • Некаторыя кавалі належалі да вышэйшых саслоўяў, найбольш вядомы з іх імператар Го-тоба, які ўласнаручна выкаваў некалькі мячоў[2].
  • Знакамітыя кавалі атрымлівалі тытулы, часам — прыдворныя званні[2].
  • У Германіі двухручны меч часта насіўся ў пары з кароткім мячом, які называўся кацбальгер.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БАЖЕНОВ А. Г. ИСТОРИЯ ЯПОНСКОГО МЕЧА. — СПб: «Издательский дом „Балтика"», 2001. — С. 124. — ISBN 5901555015.
  2. а б в г д К. С. Носов «Вооружение Самураев»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]