Данбурыт
Выгляд
Данбурыт | |
---|---|
![]() | |
Крышталь данбурыта з Мексікі, вышыня 4,5 см | |
Формула | Ca[B2Si2O8] |
Сінгонія | Рамбічная |
Колер | Бясколерны, вінна-жоўты, ружовы |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны, у зломе тлуставаты |
Празрыстасць | Празрысты |
Цвёрдасць | 7 - 7,5 |
Спайнасць | Недасканалая |
Злом | Няроўны, ракавісты |
Шчыльнасць | 3,0 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,630 - 1,636 |
Данбурыт — рэдкі калекцыйны мінерал падкласа борасілікатаў, сілікат кальцыю. Светлыя прызматычныя крышталі, зярністыя агрэгаты. Утвараецца ў скарнах. Сустракаецца сярод метамарфічных парод з мікраклінам, артаклазам і даталітам. Крышталі прызматычныя, часта - спарышовыя. Працэнтны склад: CaO — 22,8; B2О3 — 28,4; SiO2 — 48,8. Слабы плеахраізм у жоўтых танах, выразная люмінесцэнцыя ў белых, бела-зялёных, часам блакітных танах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Данбурыт на Вікісховішчы |
---|